Калі ласка, размаўляйце па-беларуску! Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага штогод з 1999 года адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

У 20-ы раз пад эгідай ЮНЕСКА падкрэсліваецца яго ўнікальнасць. Развіццё мовы абмяркоўваюць на сустрэчах і канферэнцыях. Ад Інстытута мовазнаўства імя Коласа на працягу тыдня – круглы стол па пытаннях выкарыстання беларускай медыцынскай тэрміналогіі, лекцыі для студэнтаў-філолагаў і прэзентацыя унікальнага беларуска-рускага слоўніка Апанаса Ярушэвіча.

Нацыянальная бібліятэка будзе трансліраваць цытаты класікаў літаратуры. На фасадзе славутага “алмаза” раніцай і ўвечары – скарбы беларускай мовы.

Акрамя таго, сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы сустрэнуцца прадстаўнікі дыпкорпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, а таксама кіраўнік МЗС. Удзельнікі мерапрыемства прачытаюць на родных мовах урыўкі канстытуцый сваіх краін, пасля чаго пройдзе знаёмства з выставай “Маніфест Рэспублікі”, якая прысвечана 100-годдзю абвяшчэння БССР.

tvr.by

Вам может быть интересно

Комментарии отключены