Как заинтересовать ребёнка чтением?

Важкі крок да развіцця мыслення і інтэлекту дзіцяці – чытанне кніг. Кніга, якая спадабалася хлопчыку ці дзяўчынцы адразу з вокладкі, зацікавіла з першых  радкоў, папаўняе іх новай інфармацыяй, дорыць яркія ўражанні. У кнігах падлеткі знаходзяць поўныя, змястоўныя адказы на шматлікія пытанні. І што такое дружба, дабрыня, спагада, шчодрасць, даведваюцца ад герояў прачытаных твораў.

 

  Как заинтересовать ребёнка чтением?

 

Немалаважны момант і адзін са спосабаў выклікаць цікавасць да літаратуры – узнаўляць сюжэт на слых і зрок. Дзеці ўважліва сочаць за дзеяннем, ацэньваюць учынкі і паводзіны герояў, і, часцей за ўсё, настолькі захапляюцца сюжэтам, што тут жа пачынаюць знаёміцца з творам. Работнікі дзіцячай раённай бібліятэкі ўжо не першы год зацікаўліваюць сваіх чытачоў кнігай менавіта такім спосабам і тым самым фарміруюць у дзяцей чытацкі густ. Бібліятэкарам дапамагаюць удзельнікі лялечнага гуртка “Вясёлка”. Нядаўна маладым людзям, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інва-лідаў, быў паказаны спектакль “Свята для імянінніка”. На прыкладзе казачных герояў прысутныя яшчэ раз пераканаліся, што добрыя ўчынкі, паважлівыя адносіны да бацькоў, старэйшых робяць людзей лепшымі. Па-мастацку выконвалі ролі персанажаў казкі юныя ўдзельнікі гуртка Ганна Бярней, Вяслава Вішнеўская, Вераніка Жук, Ганна Крамнік, Ганна Сімак, Анастасія Субаткоўская.
Работнікі бібліятэкі ўдзяляюць значную ўвагу афармленню, абнаўленню і папаўненню кніжных выстаў новай літаратурай. Юным чытачам прапаноўваюцца тыя кнігі, якія будуць цікавымі ім цяпер, іншымі словамі – з улікам узросту. Правёўшы анкетаванне, бібліятэкары даведаліся, што перш за ўсё падлеткаў прывабліваюць захапляльныя сюжэты, неардынарныя сітуацыі, якія “вядуць за сабой” па старонках твора. Прычым, становішча герояў абавязкова па-вінна адпавядаць жыццёваму вопыту падлетка: кнігі павінны быць пра дзяцей іх узросту, іх сучаснае жыццё. Заўважана, што дзяўчынкі і хлопчыкі кнігі, у якіх расказваецца пра герояў-равеснікаў з мінулых часоў, згаджаюцца чытаць без асаблівай ахвоты. Сённяшнім юнакам і дзяўчатам цікава даведацца пра біяграфіі вядомых людзей, пра каханне, герояў, якія змаглі перамагчы ў сабе такія рысы характару, як страх, эгаізм, раўнадушша, чэрствасць. Вялікім попытам сярод чытачоў карыстаюцца творы Людмілы Мацвеевай, Кацярыны Мурашовай, Алы Маршал, Хлоі Райбан, Соф’і Магілеўскай, Веры і Марыны Варабей.
Зразумела, хвалюе юных чытачоў тэма першага кахання і прызнання ў гэтым пачуцці, першыя крокі ў дарослае жыццё. Усё часцей дзяўчынкі звяртаюцца да энцыклапедычных выданняў (“Энцыклапедыя для дзяўчынак”, “Настольная кніга для дзяўчынак”, “Серыя раманаў для дзяўчынак”), каб даведацца, якімі рысамі характару павінна валодаць юная асоба, як правільна паводзіць сябе ў тых ці іншых абставінах, каб зацікавіць равесніка, ды і наогул, быць прыемным суразмоўцам і “душой” кампаніі. Юнакі аддаюць перавагу кнігам, дзе героямі выступаюць мужныя і смелыя людзі, якія, нягледзячы на розныя складанасці, знаходзяць сваё прызначэнне ў жыцці і не губляюць самых галоўных каштоўнасцей чалавека. Серыял “Великолепная пятёрка” Эніда Блайтана перадаецца падлеткамі літаральна з рук у рукі.
Серыя дэтэктыўных раманаў “Чёрный котёнок” Уладзіміра Аверына падыходзіць для любога ўзросту. Ідэя твораў – неабходна не проста марыць, а імкнуцца змяніць свет вакол сябе, каб ён стаў крыху лепшым, і пачынаць трэба з самога сябе.
На думку бібліятэкараў, самае галоўнае, каб дзіця з малога ўзросту навучылася выказваць сваё меркаванне аб прачытаным, магло ахарактарызаваць паводзіны герояў, вызначыць у тэксце галоўнае для сябе, а таксама ўмець зацікавіць прачытаным сваіх равеснікаў. З гэтай мэтай работнікі бібліятэкі часта ладзяць своеасаблівыя гутаркі-апытанні чытачоў, падчас якіх дзеці дзеляцца ўражаннямі аб прачытаным, каменціруюць паводзіны герояў, прапануюць свой варыянт развязкі дзеяння.
На вялікі жаль, сёння некаторыя бацькі не ведаюць, што чытаюць іх дзеці. Многія не могуць парэкамендаваць сыну ці дачцэ творы для чытання, так як і самі чытаюць мала. А калі і раяць, то творы з часоў свайго дзяцінства, забываючыся аб тым, што сучасныя дзеці цікавяцца крыху іншым. Ды і наогул, у час камп’ютарызацыі сумеснае сямейнае чытанне адышло на апошні план. Але менавіта падчас такога чытання і абмеркавання і прыходзіць любоў да кнігі. Дзіця ўяўляе прачытанае вельмі яскрава і маляўніча, і ў яго з’яўляецца ўсё большае жаданне знаёміцца з новымі кнігамі.
Паважаныя бацькі! У самым разгары летнія канікулы. Таму хочацца запрасіць вас часцей наведваць бібліятэку разам са сваімі дзецьмі. Пастарайцеся дапамагчы ім выбраць цікавыя кнігі, улічвайце густы і перавагі сваіх сына ці дачкі. Паверце, у гэтым выпадку яны з задавальненнем будуць чытаць, і гэтыя творы надоўга застануцца ў іх памяці. Кожнае дзіця – гэта інды-відуальнасць, таму трэба знайсці падыход да кожнага.
Псіхолагі лічаць, што чытанне павінна быць добраахвотным і ні ў якім выпадку не выступаць у якасці пакарання. Школьнік павінен чытаць рэгулярна, але так, каб не ператамляцца і не сумаваць за кнігай. Ну, а калі маленькаму чытачу складана прасачыць сюжэтную лінію, зразумець прачытанае, не палянуйцеся, дапамажыце яму, пачытайце і абмяркуйце разам – карысць ад гэтага атрымае кожны з вас.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.