Миллион добрых слов сказали зельвенцы 14 октября своим мамам

Праздничное мероприятие, посвященное Дню матери, прошло в отделении дневного пребывания для инвалидов

Приглашенные женщины в этот день вошли в необычайно красиво украшенный зал, что сразу же создало атмосферу семейного праздника.

На празднике присутствовали и гости. Директор центра социального обслуживания населения Светлана Жамойтина искренне поздравила женщин с Днем матери, пожелала им долгих лет жизни, здоровья, хорошего настроения.

Концертная программа была интересной и насыщенной. Читали стихи, пели песни, выступили с театрализованными представлениями. Бурными аплодисментами благодарили зрители самодеятельных артистов отделения за выступления.

Торжественная часть концерта продолжилась фотопрезентацией. На экране друг друга сменяли фотографии мам, ласково обнимающих своих детей.

Свет материнства – свет любви

В центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации ко Дню матери приурочили заседание родительского клуба «Ступеньки к успеху».

На заседание пришли родители, воспитывающие детей раннего возраста. Мероприятие прошло в формате праздничной встречи, которой придали интерактивную форму.  

В  центре внимания находились не только мамы, но и их дети. Организаторы мероприятия пригласили мам поучаствовать в конкурсах и играх и викторинах.

Дети, в свою очередь, продемонстрировали свои умения и достижения.

Душевная и теплая атмосфера мероприятия позволила молодым мамам ненадолго отвлечься от домашних забот, получить удовольствие от общения друг с другом за чашечкой чая и зарядиться положительными эмоциями.

Мижеричские школьники поздравили своих мам

Мама… Простое, казалось бы, слово,
А сколько в нем нежности, ласки, тепла…

Вот такими словами началось школьное мероприятие «Мама и Я» посвященное  Дню матери, которое прошло в Мижеричском детском саду – базовой школе имени В. Ляха.

Мероприятие прошло в виде конкурса для мам и их детей. Участвовало 5 команд. Каждая команда приняла участие в шести турах: 1. Вопрос-ответ, 2. Королева красоты, 3. Угадай мелодию, 4. Найди свою маму, 5. Мы команда, 6.Кто потерял?

Участники  мероприятия отвечали на вопросы викторины, соревновались в спортивных упражнениях. Мамам необходимо было узнать потерянные вещи своих детей, узнать по музыке  мультфильмы, которые смотрят их дети  и, конечно же,  поучаствовать в конкурсе красоты.

Все конкурсы сопровождались музыкальными номерами, которые дарили всем мамам школьники.  День Матери — это тёплый, сердечный праздник. И сколько бы хороших, добрых слов не было сказано мамам, лишними они конечно  не будут.

Для тых, хто сагравае сваёй любоўю

Для чытачак-маці Зэльвенская раённая бібліятэка падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю “Ты адна мне невыказны свет”.

Вядучыя Наталля Цынс і Юлія Чарнецкая падрыхтавалі столькі цёплых і пяшчотных слоў, што вочы прысутных міжволі напаўняліся слязьмі ўдзячнасці. А калі дадаць цудоўна падабраныя слайды, што раз-пораз змяняліся на медыяэкране (за іх адпаведнасцю тэкстам сачыла Марына Варабей), – можна лёгка ўявіць святочную амасферу, што добрых дзве гадзіны панавала ў чытальнай зале.

Ствараць прыўзняты настрой дапамагалі і самі віноўніцы свята, асабліва члены клуба “Спявай, душа!” (кіраўнік Вера Тульвінская). Каб ніхто не пайшоў са свята пакрыўджаным, яго арганізатары пастараліся выдзеліць розныя катэгорыі прысутных. Маці, бабулі і прабабулі, цешчы, свякрухі, нявесткі і дачушкі, – для кожнай групы знаходзілі адпаведны верш, песню, танец ці жарт неўгамонныя артысты Веры Тульвінскай. Сапраўднымі віртуозамі паказалі сябе Ева Артурава, Алена Мартынчык, Зінаіда Пазняк, Алена Пайзулаева, Надзея Жамойціна, сама кіраўнік і, вядома, адзіны мужчына клуба Міхаіл Пазнанскі.

А як хораша спявалі Ева Артурава і Станіслава Прызван! Слухаць іх – такая асалода, такая радасць, што цяжка знайсці нешта падобнае за межамі нашага раёна. Зэльвенцы, напэўна, памятаюць з якім трыумфам выступала ў 2017 годзе на “Славянскім базары” ў Віцебску залаты голас Зэльвеншчыны Станіслава Прызван.

На свята былі запрошаны мнагадзетныя і прыёмныя матулі, для якіх вядучыя і артысты знайшлі асабліва пранізлівыя словы і душэўныя песні. Нялёгка выгадаваць па трое дзетак (як Алена Мартынчык ці Валянціна Масюк), а што казаць, калі ў сям’і пяцёра ці
васьмёра дзяцей?! А менавіта пяцёра хлопчыкаў і дзяўчынак гадуе Алена Жукоўская, а васьмярых – Ларыса Лукашэвіч. “Іх жыццё – штодзённы подзвіг любові і самаахвярнасці”,– кажуць вядучыя і знаёмяць з яшчэ адной гераіняй – Веранікай Жамойцінай. Гэта мілая маладая жанчына сваё вялікае сэрца дорыць прыёмным дзеткам і нават у думках не лічыць іх чужымі.

Матулям-гераіням дарылі свае вершы Алена Букатая, Станіслава Прызван і Людміла Шышко, вядучыя – словы захаплення і падзякі. Пакланенне матулям, – кажуць яны, – з тых традыцый, якія будуць жыць столькі, колькі будзе існаваць жыццё на зямлі. Бо, па словах Людмілы Рублеўскай,
пяшчоты матулінай хочацца ўсім,
У любым, самым сталым,
стамлёным узросце.
Мы, дарослыя, ў вочы матулі глядзім
І дзяцінства сваё ў іх заўсёды
знаходзім.

«Давайце, сябры, пагаворым пра маму»

Так назвалі літаратурна-музычную кампазіцыю да Дня маці супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей, якую ладзілі супрацоўнікі ЦСАН для наведвальнікаў і членаў Таварыства інвалідаў па зроку.

Рыхтаваліся да свята ўсе падраздзяленні, асабліва члены гуртка сцэнічнай творчасці “Цяпло душы” (кіраўнік Вікторыя Ляцкая). Дапамагала адкрыць таленты Ірына Моська, якая разам з загадчыцай аддзялення Наталляй Глушэня і вяла мерапрыемства, а цікавы сцэнарый падрыхтавала Таццяна Сяркевіч.

Былі ў сцэнарыі згадкі пра гісторыю свята, прыклады звяртання да маці ў народных казках, песнях і былінах. Але асаблівую цікавасць выклікала віктарына “Па слядах адшумеўшага вяселля” (кастрычнік здаўна быў месяцам, калі актыўна ладзіліся вяселлі). Пытанні былі вельмі цікавымі і няпростымі. Напрыклад, “Што рабіла маці нявесты ў ноч перад вяселлем?”, “Хто павінен быў трымаць над галовамі маладых “венцы” пад час вянчання?”, “Што звычайна дарыла хросная маці нявесце?” і г. д.

Затым распачалася канцэртная праграма. Кожнае выступленне самадзейных артыстаў сустракалі гарачымі апладысментамі. Міхаіл Пазнанскі, Галіна Андрэева, Ніна Агароднік спявалі, Святлана Мацкевіч, Алена Пайзулаева, Надзея Жамойціна, Ванда Кавалевіч дэкламавалі вершы. Адкрыццём былі дэбютныя выступленні Ядвігі Скібы (член ТІЗ), Тамары Месячык і Святланы Скібы, Алы Бутаковай і Вольгі Крыўцовай. Сваім вершам віншавала матуляў-бабуляў Таццяна Мананнікава. Нямала было і агульных песень.

За эмоциями – в ЦСОН

В клубах «Точка опоры» и «Пять +», функционирующих при центре социального обслуживания населения, прошли праздничные мероприятия.

Мамы с детьми стали участниками конкурсно-игровой программы «Мама милая моя». Концертные номера подготовили посетители отделения дневного пребывания для инвалидов. Также для участников мероприятий прошли кулинарные мастер-классы. Как итог – заряд положительных эмоций каждого участника!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены