Аграрии района провели смотр посевов

IMG_8762 Клопатамі аб будучым ураджаі жывуць зараз аграрыі раёна: вядуць падкормку пасеваў і іх хімічную апрацоўку. Дзе да гэтай работы падыходзяць больш адказна, па-гаспадарску, а дзе дапускаюць пралікі, вызначалі ў час агляду пасеваў. Такія мерапрыемствы ў раёне праводзяцца штогод з удзелам усіх зацікаўленых асоб. Сёлета акрамя пасяўных плошчаў у эпіцэнтры ўвагі былі прыдарожныя палосы, меліярацыйныя сістэмы, аб’екты РЭСа, а таксама стан ля гаспадарчых пабудоў у населеных пунктах. Не менш напружана і з вялікай надзеяй на добры ўраджай папрацавалі сёлетняй вясной і аграрыі філіяла “Князева”. Пасевы, якія давялося ўбачыць удзельнікам агляду, пераканаўча сведчылі аб гэтым. Аднак сапсавала агульную карціну поле, дзе расла кукуруза. Як патлумачылі спецыялісты філіяла, з-за працяглых дажджоў са спазненнем была праведзена хімпраполка. Далей шлях ляжаў на палі СВК “Бародзічы”. У асноўным зерневыя культуры тут добра ўзышлі і развіваюцца. Рэзкай крытыкі падвергліся пасевы кукурузы, якія моцна зараслі. Побач з полем знаходзіцца мадзейкаўская ферма, тэрыторыя якой таксама патрабуе гаспадарскай рукі. На выяўленыя недахопы было строга ўказана кіраўніцтву гаспадаркі. Вялікія плошчы кукурузы, зараслыя пустазеллем, былі выяўлены ў СВК “Міжэрычы”. Прычыну такога становішча поля тлумачыла галоўны аграном гаспадаркі ???, запэўніўшы, што ў хуткім часе на плошчах будзе праведзена хімпраполка. IMG_8777 На палях СГФ “Дабраселецкі” назіраліся чыстыя і раўнамерныя ўсходы кукурузы. У такім жа стане знаходзіцца большасць пасеваў зерневых і зернебабовых культур. Тым не менш пасевы азімай пшаніцы, што недалёка ад в. Паўлавічы, засмечаны прымесямі азімага трэцікале. Зроблена сур’ёзная заўвага кіраўніцтву гаспадаркі наконт дрэннай падрыхтоўкі да сяўбы насеннага матэрыялу. Такія ж засмечаныя іншымі культурамі палі выяўлены і ў СВК “Караліно”. Каб не страціць ураджай, каралінцам трэба тэрмінова паклапаціцца і аб фунгіцыднай апрацоўцы пасеваў. Падводзячы вынікі агляду, Яўгеній Грэцкі патрабаваў ад кіраўнікоў гаспадарак, дзе выяўлены сур’ёзныя недахопы, тэрмінова правесці апрацоўку пасеваў ад пустазелля, шкоднікаў і хвароб. Крытыкі падвергнута работа дарожнікаў: несвоечасова праводзіцца падкоска прыдарожных палос мясцовага значэння і рэспубліканскай аўтамагістралі. Праяўляць большую зацікаўленасць у навядзенні парадку у населеных пунктах і на вытворчых тэрыторыях заклікаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Мірончык кіраўнікоў сельсаветаў. Культура земляробства і пражывання – справа агульная. Віктар МАКОЎСКІ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.