Профессор ГрГМУ Дмитрий Хворик – о медицинских изобретениях, молодом лице 55-летней кафедры и своем пути в науке

Два патэнты на вынаходніцтва атрымаў сёлета загадчык кафедры дэрматавенералогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Дзмітрый Хворык. Гэта важкае дапаўненне да паслужнога спісу маладога прафесара, у якога ўжо быў адзін патэнт, а таксама больш за дзвесце навуковых і вучэбна-метадычных работ, шэсць інструкцый па прымяненні, дзесяць манаграфій і дапаможнікаў, без малога паўсотні актаў укаранення навуковых даследаванняў у лячэбны і вучэбны працэсы. Як удаецца сказаць сваё слова ў навуцы? Гэтае пытанне задалі Дзмітрыю Фёдаравічу.   Дзмітрый Фёдаравіч, адкуль такая апантанасць прафесіяй? Бацькі, якія жылі ў гарадскім пасёлку Зэльва, не мелі дачынення да медыцыны. Але жыццёвая ўстаноўка майго бацькі Фёдара Іосіфавіча «Трэба не проста працаваць, а дабівацца вынікаў у сваёй працы» стала і маёй, дапамагаючы дасягаць пастаўленай мэты ва ўсіх вялікіх і дробных справах. А яшчэ мой дзядуля захапляўся народней медыцынай. Вярнуўшыся з фронту, лячыў зёлкамі і замовамі – гэтаму навучыў яго мясцовы ксёндз. На выбар прафесіі паўплываў і аўтарытэт мясцовых медыцынскіх работнікаў, з якімі сябравалі бацькі. Ужо ў дзевятым класе быў абсалютна ўпэўнены: абавязкова паступлю ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і буду доктарам! Урэшце так і атрымалася. Чаму менавіта дэрматавенералогія стала прафесійным накірункам? Магчыма, на мяне яшчэ ў студэнцкія гады паўплывалі аўтарытэт і харызма майго настаўніка прафесара, вядучага дэрматавенеролага краіны Леаніда Барабанава. Тэма вывучэн- ня інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, як і тэмы наркаманіі і ВІЧ, значыцца ў пераліку прыярытэтных накірункаў, што ўваходзяць у Праграму нацыянальнай дэмаграфічнай бяспекі. Гэтая праблема дастаткова актуальная: штогод у свеце рэгіструецца больш за 333 мільёны хворых на ўрагенітальныя інфекцыі. Існуе 30 розных узбуджальнікаў венерычных хвароб. Адзін з самых распаўсюджаных – урагенітальны хламідыёз. Хвароба можа ўплываць на суставы, ператвараючы чалавека ў інваліда. У Еўропе больш як 10 мільёнаў жыхароў пакутуюць на гэтую немач. Доктарскую дысертацыю «Урагенітальны хламідыёз: патагенез, клініка, дыягностыка, лячэнне» таксама прысвяціў гэтай праблеме. 3 удзячнасцю згадваю майго кансультанта і сябра прафесара Уладзіміра Цыркунова, а таксама на той момант прарэктара па справах навукі, а зараз рэктара ГрДМУ Віктара Сняжыцкага, які заўсёды падтрымлівае навукова-практычныя намаганні маладых вучоных. У выніку праведзеных даследаванняў былі прапанаваны новыя праграмы дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў, якія пакутуюць на палавыя захворванні. Яны ўвайшлі ў клінічныя пратаколы вядзення пацыентаў з інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам. Падрыхтаваны цыкл з шасці манаграфій і навучальных дапаможнікаў, прысвечаных захворванням мочапалавога тракту і скуры. Як вядома, кафедра дэрматавенералогіі, што знаходзіцца на базе абласнога скурна-венералагічнага дыспансера, месціцца ў гістарычным будынку… Так. Тут колісь жыла яўрэй-ская сям’я Варашыльскіх, якія пераехалі ў Гародню ў канцы 19-га стагоддзя. Сын гаспадара Гершон скончыў Кёнігсбергскі ўніверсітэт і стаў гінеколагам. 3 канца 1920-х гадоў ён лічыўся адным з лепшых акушэраў-гінеколагаў у горадзе. Калі Заходняя Беларусь увайшла ў склад СССР, ён быў галоўным урачом спа- чатку ўласнай, а потым нацыяналі заванай клінікі, якая ўжо працавала і як радзільны дом, потым яго перапрафілявалі ў скурна-венералагічны дыспансер. Нельга не прыгадаць імёны прафесіяналаў, што ўпісалі славутыя старонкі ў гісторыю ГрДМУ і нашай кафедры: першую загадчыцу тады яшчэ кафедры скурна-венерычных хвароб доктара медыцынскіх навук, прафесара Лідзію Гакінаеву, дацэнтаў Паўла Гуляя і Уладзіміра Царыковіча ды многіх іншых. Сённяшні дзень піша сваю гісторыю для нашчадкаў: сталі на крыло і маладыя вашы калегі? Наша кафедра перажывае, можна сказаць, рэнесанс: з 2005 года абаронены 1 доктарская і 5 кандыдацкіх дысертацый, прысвечаных праблемам палавых інфекцый і сацыяльна значных дэрматозаў: псарыязу, экзэмы, акнэ. Сёння на кафедры працуюць 8 штатных супрацоўнікаў, 7 ва ўзросце да 45 гадоў. Напрыклад, стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай пад-трымцы адораных вучняў і студэнтаў Алена Ярмолік – аўтар болыш як 70 публікацый, 2 патэнтаў на вынаходніцтва. Яна прапанавала абсалютна новыя метады дыягностыкі і лячэння акнэ, якія шырока выкарыстоў- ваюццаўдэрматалогіі і касметалогіі. Асістэнт Настасся Брыніна паспяхова вывучае псарыяз у спалучэнні з іншымі захворваннямі. У прыватнасці, яе даследаванні прысвечаныя дыягностыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў у пацыентаў з псарыязам. За кароткі прамежак часу па выніках праведзенай работы выйшла 20 навуковых публіка- цый, зацверджана інструкцыя па прымяненні, а вынікі ўкаранілі ў практычную медыцыну на ўсіх ва ўсіх медыцынскіх установахдэріатавеневенералагічнага і кардыялагіч нага профілю. Яны, мае вучаніцы, таксама ўзялі на ўзбраенне наш прынцып «не проста працаваць, а дасягаць у сваей дзейнасці значных вынікаў». Гэтыя маладыя вучоныя сёлета праходзілі навуковую стажыроўку на базе кафедры і клінікі дэрматалогіі, венералогіі і алергалогіі Гданьскага медыцынскага ўніверсітэта, якой кіруе мой даўні сябар доктар медыцынскіх навук, прафесар, Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржмедуніверсітэта, член Беларускай грамадскай арганізацыі дэрматавенеролагаў і касме- толагаў Раман Навіцкі. Нашы дзяўчаты актыўна асістыравалі пры правядзенні дэрматахірургічных аперацый пры аператыўным лячэнні базаліёмы з наступнай пластыкай скураным шматком. Яны праслухалі таксама цыкл лекцый польскіх калег па актуальных праблемах атапічнага дэрматыту, па піядэрміям, псарыязу, васкулітах, інфекцыях, што перадаюцца палавым шляхам. Кажуць, чалавек шчаслівы тады, калі не толькі з радасцю ідзе на працу, але і радасна вяртаецца дахаты. Ці можаце назваць сябе шчаслівым? Мне грэх скардзіцца на лёс: і дрэў шмат пасадзіў, і двух сыноў выхоўваю, і дом калісьці ўласны збудую. Дарэчы, жонка мая таксама ўрач – дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі ГрДМУ. У вольны час люблю гуляць з дзецьмі ў настольны тэніс, катацца на ровары, навед- ваць хакейныя матчы і назіраць за спартыўнымі поспехамі старэйшага сына Фёдара.   ДАСЬЕ Дзмітрый Хворык – урач-дэрматавенеролаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Двойчы атрымліваў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным. Дэлегат IV Усебеларускага народнага сходу, член Саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Аўтар больш як 200 навуковых і навукова-метадычных работ, 6 інструкцый па прымяненні, 3 патэнтаў на вынаходніцтва, 45 актаў укаранення навуковых даследаванняў у лячэбны і вучэбны працэсы, 5 навучальных праграм па дэрматавенералогіі для ВНУ. 3 2016 года – ганаровы член Польскай асацыяцыі ўрачоў-дэрматавенеролагаў. «Медыцынскі веснік»
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.