Каб жніво не застала знянацку

825 Хутка пачнецца важная пара для аграрыяў раёна – жніво. Для таго, каб своечасова і якасна ўбраць хлеб, да яго рыхтуюцца ўсе гаспадаркі: будуць задзейнічаны і людзі, і тэхніка. Працаўнікі вёскі добра разумеюць важнасць будучай сельскагаспадарчай кампаніі, таму стараюцца падрыхтавацца да яе як след. На мехдварах большасці сельгаспрадпрыемстваў чакаюць сваёй чаргі выезду ў поле “Лексіёны”, “Мегі”, “Ліды” і камбайны іншых вядомых марак. Камісія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама аб’ехала гаспадаркі Зэльвеншчыны, каб правесці традыцыйную папярэднюю праверку гатоўнасці збожжаўборачных камбайнаў і зернесушыльных комплексаў да жніва. Па словах начальніка раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Яўгенія Зембы, пахваліць за старанне можна калектывы СВК “Сынкавічы”, “Галынка” і філіяла “Князева”. У гэтых гаспадарках вызначаны адказныя асобы за кожны ўчастак работы, тэхніку бяспекі і пажарную бяспеку. Камбайнавыя экіпажы ўкамплектаваны. Рабочыя большасці зернескладоў чакаюць, калі збожжа стане паступаць у засекі. Так, у сельгаскааператыве “Сынкавічы” добрая забяспечанасць тэхнікай. Тут 12 збожжа-ўборачных камбайнаў – тры “Лексіён-580”, чатыры “Джон Дзір”, СF-80 і чатыры КЗС-12-18. Іх своечасова і якасна адрамантавалі, каб не падводзілі ў той напружаны час, калі кожная хвіліна дарагая. Працаўнікі філіяла “Князева” з вопыту ведаюць, што ад таго, як падрыхтуеш тэхніку, настолькі безадказна яна будзе працаваць на жніве. Таму на ўсіх машынных дварах гаспадаркі рамонтныя работы ідуць поўным ходам. Даводзяцца да ладу збожжаўборачныя агрэгаты, правяраецца гатоўнасць зернесушыльных комплексаў і складскіх памяшканняў да прыёму збожжа новага ўра-джаю. Для захавання бяспекі на ўсіх аб’ектах ёсць сродкі пажаратушэння. 824 Як кажуць у СВК “Галынка”, не той хлеб, што ў полі, а той, што ў засеках. Работы па падрыхтоўцы іх да прыёму новага ўраджаю тут ужо закончаны: складскія памяшканні пабелены, праведзена іх дэзынфекцыя. Гатовы да перапрацоўкі зернесушыльны комплекс “КЗСВ-30”. Практычна закончаны рамонт на двух КЗС “М-819”. Засталося наладзіць мантаж блокаў і ажыццявіць пусканаладачныя работы. З 17 збожжаўборачных камбайнаў на лінейку гатоўнасці ўжо пастаўлена шэсць, а на васьмі – работы набліжаюцца да завяршэння. У дзень наведвання СВК “Бародзічы” спецыялістамі з райцэнтра на мехдварах гаспадаркі панавала зацішша. Як паведаміў галоўны інжынер Іван Пяцько, большасць механізатараў працуе зараз на нарыхтоўцы кармоў і іншых работах. Як вынік, з 16 збожжаўборачных камбайнаў у поле гатовы выйсці толькі тры. Да астатніх закупляюцца запчасткі і вядзецца рамонт. З чатырох зернесушыльных комплексаў пакуль да работы гатовы толькі “КЗСВ-30”. Прыкладна такая ж сітуацыя і з зернескладамі. У гаспадарцы ёсць праблемы з забеспячэннем уборачнай тэхнікі і КЗС вогнетушыцелямі. На набыццё іх недастатковай колькасці неабходна больш за 6 мільёнаў рублёў, 2,5 мільёна – на запраўку наяўных. У СВК “Караліно”, “Міжэрычы” і СГФ “Дабраселецкі” работы вядуцца таксама не вельмі актыўна. У сельгаскааператыве “Караліно” з сямі збожжаўборачных камбайнаў спраўныя толькі тры. Да рамонту “Ліды-1300” яшчэ не прыступілі. Для закупкі запасных частак гаспадарцы па-трэбна 150 мільёнаў рублёў. Міжэрыцкія механізатары з адзінаццаці камбайнаў да выхаду ў поле падрыхтавалі толькі адзін. Аналагічнае становішча і ў СГФ “Дабраселецкі”. 823 У сельгаспрадпрыемствах ёсць праблемы з падрыхтоўкай сушыльных гаспадарак і зерне-сушыльных комплексаў. Акрамя вызначаных праблем, у большасці СВК і філіялаў не падрыхтавана да жніва вагавая гаспадарка. Да ўборкі зерневых і зернебабовых культур застаюцца лічаныя тыдні. Абавязак кіраўнікоў і інжынерных службаў сельгаспрад-прыемстваў – у максімальна кароткі тэрмін ліквідаваць недахопы і пачаць жніво арганізавана. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.