К вашим услугам

К вашим услугам

Бытавое абслугоўванне часта называюць службай добрага настрою. І гэта справядліва. Работнікі галіны могуць зрабіць чалавека больш прывабным, модна яго апрануць, задаволіць масу самых розных бытавых патрэб. 

Раённае ўнітарнае прад-прыемства бытавога абслугоў-вання мае станоўчую дынаміку па нарошчванні прадукцыі ўласнай вытворчасці, забеспячэнні аб’ёму паслуг з улікам попыту насельніцтва. Гэта яскрава пацвярджаюць вынікі фінансава-эканамічнай дзейнасці за першае паўгоддзе. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі і аказання паслуг склала 4,7 мільярда рублёў, што на 500 мільёнаў больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. 
Прадукцыя карыстаецца попытам
 – 21 структурнае падраз-дзяленне, – расказвае дырэктар прадпрыемства Васілій Кічук, – аказвае насельніцтву раёна 18 відаў бытавых паслуг. Ставім перад сабой задачу развіваць тыя іх віды, якія даюць прыбытак, і такім чынам пера-крываць страты па аказанні сацыяльна значных паслуг.
Шырокі асартымент пасцельнай бялізны, коўдраў, падушак,  наматрацнікаў, розныя зручныя мадэлі рабочага 
адзення і многае іншае выпускае калектыў швейнага цэха, які ўзначальвае вопытны майстар Ніна Карманава. Прадукцыя запатрабавана не толькі ў жыхароў раёна, але і за яго межамі. Шмат гадоў адпрацавалі на прадпрыемстве і дасягнулі высокага прафесійнага майстэрства швачкі Раіса Манцэвіч і Раіса Дземідюк.
Прыгожыя світары, джэмперы, касцюмы і іншыя трыкатажныя вырабы выпускаюць зэльвенскія вязальшчыцы. За своечасова і якасна выкананы заказ для адной з медыцынскіх устаноў Мінска калектыў цэха атрымаў падзяку ад галоўнага ўрача. Шмат гадоў працуюць у трыкатажным цэху і вызначаюцца стараннасцю майстар Ларыса Генюш, вязальшчыцы Алена Смолік і Рэгіна Шлык. 
К вашим услугам

 

Попытам у спажыўцоў раёна карыстаюцца вокны і дзверы з ПВХ, зробленыя на прадпрыемстве. За шэсць месяцаў іх выпушчана і  ўстаноўлена заказчыкам на суму 1 млрд. 
35 мільёнаў рублёў. Старанна і з усёй адказнасцю адносяцца да працы рабочыя Аляксандр Чашэйка і Андрэй Валіцкі.
У прачосна-прадзільным цэху наладжаны выпуск сінтыпону, які выкарыстоўваецца для ўласнай вытворчасці, а таксама рэалізуецца вытворцам вобласці і рэспублікі. Умела арганізуе працэс выпуску прадукцыі Марыя Пацалуйка. Надзейную работу тэхналагічнага абсталявання забяспечвае слесар Часлаў Махамет.
У Дзярэчыне дзейнічае лесапільны цэх РУП бытавога абслугоўвання, які па заказах насельніцтва, прадпрыемстваў і арганізацый раёна вырабляе розныя віды піламатэрыялаў. Сёлета тут праведзены рамонт тэхналагічнага абсталявання па распілоўцы драўніны. Адказна ставіцца да справы рамшчык Міхаіл Карпук.
Карыстаюцца попытам жалезабетонныя вырабы. З мінулага года акрамя дэкаратыўнай агароджы наладзілі выпуск калодзежных кольцаў, якія рэалізуюцца як прыватнікам, так і прадпрыемствам. На гэтай вытворчасці стараннасцю вы-значаюцца рабочыя Павел Сячэйка і Мікалай Галавач. 
Працуюць з дастаўкай на дом  
К вашим услугам

 

– Сельскае насельніцтва абслугоўваюць 10 комплексных прыёмных пунктаў, – расказвае Васілій Сяргеевіч. – Яны абсталяваны ўсім неабходным для аказання паслуг. Некаторыя памяшканні хоць і невялікія, але кампактныя і зручныя. Увогуле, прыёмшчыкі КПП не чакаюць, пакуль да іх прыйдуць людзі. Яны самыя, як гаворыцца, ідуць “у народ”: згодна з графікам рэгулярна ездзяць па населеных пунктах замацаванай за імі зоны абслугоўвання, прымаюць заказы, прапануюць для продажу шырокі асартымент тавараў, у тым ліку і ўласнай вытворчасці. Па сутнасці, працуюць з дастаўкай на дом. 
Адзін з лепшых комплексных прыёмных пунктаў знахо-дзіцца ў аграгарадку Князева. Загадвае ім Алена Ленец. “Чалавек на сваім месцы”,– так характарызуе жанчыну кіраўнік прадпрыемства. Вопыт і прафесіяналізм, добразычлівасць і індывідуальны падыход да кожнага кліента дазваляюць ёй паспяхова выконваць планавыя паказчыкі – з пачатку года  аказана паслуг на 123 мільёны рублёў. 
К вашим услугам
Другое месца па выніках работы ўтрымлівае Елкаўскі КПП, дзе прыёмшчыцай заказаў працуе Ніна Селязнёва. 
– Мы аказваем 11 відаў сацыяльна значных бытавых па-слуг,– адзначыла Ніна Аляксееўна. – Найбольш запатрабаванымі з іх з’яўляюцца пашыў 
адзення, рамонт абутку і мэблі, рытуальныя паслугі. Два разы ў месяц прыязджае з Зэльвы цырульнік. Прывабліваюць насельніцтва даступныя цэны, належная якасць работ, сціслыя тэрміны выканання.
Добрых паказчыкаў дасягае і комплексны прыёмны пункт вёскі Крывічы, якім загадвае Ірына Більдзюк. За першае паўгоддзе бытавых паслуг тут аказана амаль на 100 мільёнаў рублёў. 
Паспяхова працуе Дзярэчынскі КПП, які ўзначальвае Валянціна Дубатоўка. Тут вялікім попытам карыстаецца зала абрадаў, а таксама  мыццё бялізны машынай-аўтамат.
У райцэнтры бытавыя па-слугі аказваюць атэлье, цырульня, цэхі па рамонце абутку, мяккай мэблі. Творча падыходзяць да справы і па-майстэрску выконваюць сваю работу цырульнікі Аксана Кацяропенка і Вольга Попка. Задаволены кліенты работай шаўца абутку Пятра Масюка. Другое жыццё мяккай мэблі вяртаюць умелыя рукі прыёмшчыц заказаў Лідзіі Лухтан і Марыі Дожынай.   
На адпачынак – у “Бярэжкі” 
К вашим услугам

 

Папулярнасцю ў зэльвенцаў і гасцей карыстаецца база адпачынку “Бярэжкі”. Сёлета правялі рамонт карпусоў, устанавілі альтанку. У час наведвання на базе было мнагалюдна: на адпачынак з Гродна прыехала група хворых дзяцей з бацькамі. Яны тут бываюць рэгулярна ўжо на працягу многіх гадоў – прывабліваюць прырода, вадасховішча і чыстае паветра. Ды і кошт адпачынку значна таннейшы, чым у іншых месцах. 
– З пачатку летняга перыяду ўсе 25 карпусоў запоўнены, – адзначыла адміністратар Аліна Бандык. – Кожны дзень спыняюцца больш за 100 чалавек. Мяркуючы па водгуках, людзям у нас падабаецца. У будынках ёсць двух-, трох- і чатырохмесныя нумары. Суткі пражывання  абыходзяцца ў межах 50 тысяч рублёў. На тэрыторыі базы ёсць сталовая і кухня, абсталяваная газавымі плітамі. Можна ўзяць напракат тэлевізар, хала-дзільнік, сталовыя прыборы, мікрахвалевую печ, веласіпед, мангал і спартыўны інвентар. Абслугоўваючы персанал пастаянна падтрымлівае на тэрыторыі і ў будынках належны парадак. Мы робім усё неабходнае, каб людзі засталіся задаволены адпачынкам і прыехалі яшчэ раз.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.