Из когорты народных мстителей

Из когорты народных мстителей

Жыхар вёскі Пустаборы 86-гадовы ветэран Уладзімір Федзяня (на здымку) – адзін з нямногіх удзельнікаў партызанскага руху на Зэльвеншчыне. Лёс неаднойчы пасылаў мужчыне выпрабаванні, але ён прайшоў праз іх годна. Не сорамна зараз азірнуцца назад…  

Пад прыгнётам акупантаў

Калі пачалася вайна, Уладзіміру Федзяні споўнілася 13 гадоў. Ён добра памятае, як на хутар Пад’ясень прыйшлі немцы. У Галынцы, Дзярэчыне былі створаны камендатуры і гарнізоны, ва ўсіх навакольных вёсках назначылі стараст. Вяскоўцаў акупанты абклалі падаткамі. Затым карнікі пачалі выяўляць камуністаў, партыйных работнікаў, сельскіх актывістаў, яўрэяў… Адных адпраўлялі ў лагеры і турмы, другіх расстрэльвалі на месцы.

Сакратар Галынкаўскага сельсавета Павел Булак з іншымі мясцовымі актывістамі падаўся ў Ліпічанскую пушчу, дзе арганізаваў партызанскую групу. Народным мсціўцам былі патрэбны зброя, прадукты харчавання. Таму іх сувязныя і разведчыкі неаднаразова наведваліся на хутар Пад’я-
сень. Сям’я Федзяні чым магла ім дапамагала. Гэта западозрылі паліцаі. Разам з немцамі яны наведаліся ў іх дом, выгналі ўсіх на вуліцу і пагражалі расстраляць за сувязь з партызанамі.

Аднойчы, пасля чарговага візіту сувязных, немцы схапілі і пачалі біць бацьку, дапытваючыся, дзе партызаны. Нічога не даведаўшыся, забралі з сабою. Некалькі месяцаў ён правёў у Слонімскай турме. 

 Партызанскі рух з кожным днём мацнеў. Народныя мсціўцы грамілі варожыя гарнізоны ў Дзярэчыне, Галынцы, Востраве, Рудзе Яварскай, знішчалі эшалоны і камунікацыі. Раз’юшаныя
акупанты сваю злосць вымяшчалі на мірным насельніцтве. Пачалася ад-праўка маладых людзей на прымусовыя работы ў Германію. У 1943-м Ула-дзіміру споўнілася 15 гадоў. Каб не трапіць на чужыну, вырашыў пайсці ў партызанскі атрад. 

 У партызанскім атрадзе імя Будзённага

 – Трапіў я ў партызанскі атрад імя Будзённага, якім камандаваў Рыгор Кірылаў, – успамінае ветэран. – Камандзір узвода Аляксандр Свістун правёў са мной кароткую ваенную падрыхтоўку. Праз некаторы час мяне адправілі на заданне. І так з дня ў дзень. Мы знішчалі варожую тэхніку і гарнізоны, праводзілі дыверсіі на дарогах і чыгунцы.

У час баявых аперацый гінулі баявыя сябры Уладзіміра. На міне падарваўся камандзір узвода і яшчэ некалькі чалавек. Асабліва напружанай для партызан была вясна 1944 года. У гэты час савецкія войскі пачалі вызваленчыя наступленні. Нямецкая камандаванне не магло змірыцца з тым, што ў іх тыле – Ліпічанскай пушчы – знаходзяцца вялікія партызанскія злучэнні. На іх знішчэнне былі накіраваны рэгулярныя воінскія часці, а таксама жандармерыя і паліцаі. Вораг рыхтаваўся да рашучага ўдару па брыга-дзе “Перамога”. Але партызаны заўсёды былі напагатове. Неўзабаве разведка данесла, што немцы захапілі “партызанскую сталіцу” – вёску Вострава.

Наступленнена пазіцыі партызан

– Першай ворага сустрэла група прыкрыцця, – расказвае Уладзімір Іосіфавіч, – якая адкрыла моцны агонь па праціўніку. І вораг адступіў. Аднак праз некаторы час перад нашымі пазіцыямі, якія знаходзіліся на беразе Шчары, з’явілася вялікая колькасць нямецкіх салдат. Падпусціўшы фашыстаў бліжэй, мы адкрылі моцны агонь. Атака праціў-
ніка была адбіта. Пасля моцнага мінамётнага абстрэлу фашысты зноў пайшлі ў наступленне. Наша становішча было даволі цяжкім. І тут камандзір загадаў ісці на абходны манеўр. Група байцоў па тонкім лёдзе абышла ворага і ўдарыла з тылу. Немцы кінуліся на ўцёкі.

 У пачатку красавіка партызанскі атрад, у якім змагаўся Уладзімір Фе-дзяня, разграміў варожы гарнізон у Востраве. Былі ўзяты ў палон немцы, захоплена шмат зброі. Многім партызанам за паспяхова праведзеную аперацыю аб’явілі падзяку, некаторыя былі прадстаўлены да ўзнагароды ардэнамі і медалямі. Але народных мсціўцаў чакалі новыя выпрабаванні.

Ліпічанская “блакада”

Хутка штабу Ленінскай брыгады стала вядома аб новым акружэнні Ліпічанскай пушчы нямецкімі войскамі. Карнікі пры падтрымцы танкаў і артылерыі тройчы атакавалі пазіцыі брыгады каля вёскі Сліжы. Стрымаць націск праціўніка было немагчыма. Брыгада “Перамога”, атрады імя Варашылава і “Непераможныя” аказаліся адрэзанымі ад іншых партызанскіх фарміраванняў.

– На сёмыя суткі блакады мы выйшлі да ракі Іса, – працягвае свой расказ былы партызан. – Аднак немцы чакалі нас тут. У вёсцы Дзераўная стаяў моцны варожы гарнізон. Па следу партызан ішлі карнікі. Прадуктаў не хапала, боепрыпасы канчаліся. Таму выхад быў адзін – вырывацца з баямі з гэтай пасткі.

У адну з начэй партызаны пайшлі на прарыў блакады. – Атрымаўшы загад камандзіра, – расказвае суразмоўца, – мы пачалі ціха фарсіраваць Ісу. Калі прыблізіліся да сярэдзіны ракі, з супрацьлеглага берага вораг адкрыў моцны агонь. Здавалася, што ўсё навокал ператварылася ў вогненнае пекла. Аднак нас ужо нельга было нічым стрымаць. На дапамогу нам прыйшлі партызаны з іншых атрадаў і дапамаглі нам вырвацца з варожага акружэння. Праз некалькі дзён даведаліся, што блакада Ліпічанскай пушчы была знята.

Атрад імя Будзённага разам з брыгадай павярнуў на захад, а праз ты-дзень вярнуўся на месца пастаяннай дыслакацыі – Дубраўскі лес. У брыгаду ўлілося шмат моладзі з навакольных вёсак.

10 ліпеня партызаны брыгады Бу-дзённага сустрэліся з перадавымі наступаючымі часцямі нашай арміі. На адной з лясных палян адбыўся ўрачысты мітынг. Прадстаўнік камандавання Другога Беларускага фронту падзякаваў партызанам за вялікі ўклад у справу разгрому ворага.

Мірнае жыццё

Пасля вызвалення Зэльвеншчыны народных мсціўцаў чакаў свой шлях: адныя пайшлі на фронт, другія – уступілі ў рады міліцыі, а некаторыя за-сталіся дома аднаўляць разбураную вайной гаспадарку.  

Уладзімір Федзяня пасля расфарміравання брыгады вярнуўся дамоў. Разам з бацькамі працаваў на ўласнай гаспадарцы. Але, калі было неабходна, дапамагаў байцам добраахвотнага знішчальнага фарміравання міліцыі лавіць былых здраднікаў і бандытаў.

У 1948-м ажаніўся з дзяўчынай з суседняй вёскі. У тым жа годзе быў прызваны ў армію. Пасля дэмабілізацыі ўладкаваўся на працу лесніком. Хутка з дапамогай бацькоў і родных маладыя пабудавалі дом. А праз некалькі гадоў пераехалі ў Пустаборы. Уладзімір некаторы час працаваў на мясцовым цагельным заводзе, потым, да выхаду на пенсію, у калгасе. Заўсёды вызначаўся стараннасцю і працавітасцю.

Разам з жонкай выгадавалі шасцёра дзяцей. Цяпер дзядуля і бабуля радуюцца з 11 унукаў і 7 праўнукаў.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.