Их принцип работы — «Працу» в каждый дом

Их принцип работы - "Працу" в каждый дом

Кожная падпісная кампанія – своеасаблівы экзамен і для работ-нікаў любога выдання, і для распаўсюджвальнікаў перыёдыкі. І наша “Праца” тут не выключэнне. 

З дапамогай паштальёнаў рэдакцыя вытрымлівае гэты экзамен дастойна. Вось і мінулая падпісная кампанія афіцыйна засведчыла, што тыраж раённай газеты зноў павялічыўся. У “Працы” з’явіліся новыя адрасаты. Менавіта гэта значная акалічнасць з’яўляецца для супрацоўнікаў рэдакцыі выдатным стымулам, які падпітвае, натхняе, дае сілы. Толькі разам мы зможам дабіцца, каб наша з вамі любімая “раёнка” (часта такімі словамі пачынаюцца пісьмы, якія прыходзяць на адрас рэдакцыі ад чытачоў) прыгажэла, была жаданай, набіралася вопыту. Мы будзем рады пазнаёміцца з новымі сябрамі-падпісчыкамі і з нецярпеннем чакаем ад вас слушных заўваг, прапаноў. Іх можна дасылаць на адрас рэдакцыі ці выказваць па тэлефоне 2-51-72.

Дарэчы, нагадаем, што падпісацца на “Працу” можна ў аддзеле падпіскі ў г.п.Зэльва, а таксама ў любым сельскім паштовым ад-дзяленні сувязі. А калі няма часу зайсці туды, вам на дапамогу прыйдуць паштальёны і акажуць гэтую паслугу непасрэдна ў вашым доме.

Их принцип работы - "Працу" в каждый дом

Варта адзначыць, што паштальёны з’яўляюцца нашымі вернымі памочнікамі. Стала добрай традыцыяй сумесна аналізаваць вынікі падпісных кампаній і вызначаць тых работнікаў, якія дабіліся росту тыражу “Працы”. Нашы віншаванні паштальёнам, якія забяспечылі найбольшы рост падпісчыкаў на першае паўгоддзе 2014 года.
А гэта М.М.Старыкава (АПС “Зэльва-2”), І.І.Мінаш (АПС “Князева”)  і А.А.Іскра (АПС “Галынка”). Яны  выканалі ўмовы конкурсу па падпісцы на газету “Праца” на першы квартал бягучага года і ў каторы раз пацвердзілі адданасць справе, якую выконваюць з душой. За што і атрымалі ад рэдакцыі заслужаныя прэміі.

Их принцип работы - "Працу" в каждый дом

Вялікі дзякуй вам, шаноўныя, а таксама ўсім паштальёнам раёна за супрацоўніцтва, разуменне і вашу сумленную працу. Наша з вамі задача, дарагія сябры, каб “Праца” прыходзіла ў кожны дом са свежымі навінамі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.