Інжынерная служба ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама праверыла ход устаранення недахопаў, выяўленых пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў гаспадарак раёна.

Інжынерная служба ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама праверыла ход устаранення недахопаў, выяўленых пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў гаспадарак раёна. Пры гэтым правяраўся і стан збожжасушыльных комплексаў.

Як адзначылі галоўны інжынер райсельгасхарчу Леанід Маўчун, інжынер па ахове працы і тэхніцы бяспекі Сяргей Калбаска і начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Яўгеній Земба, ва ўсіх гаспадарках прыняты пэўныя меры па выпраўленні заўваг. Так, уся тэхніка, якая не была задзейнічана на палявых работах у апошні час перад выпа-дзеннем снегу, пастаўлена на доўгатэрміновае захоўванне згодна з патрабаваннямі стандарту. Ачышчаны ад смецця і рэшткаў зерня збожжасушыльны комплекс у в.Дзярэчын СВК “Галынка”. Разам з тым, на машынных дварах в.в.Дзярэчын і Галынка СВК “Галынка” і Снежная СВК “Сынкавічы” на дзень праверкі стаялі не ачышчаныя машыны для ўнясення арганічных угнаенняў, у в.Цяглевічы СГФ “Дабраселецкі” толькі вяліся работы па іх ачыстцы. На машынным двары в.Славацічы СГФ “Славацічы” яшчэ не пастаўлены на захоўванне 2 абаротныя плугі, а ў в.Манцякі – каменяпадборачная машына. Не завершана работа па ачыстцы збожжасушыльнага комплексу “ЗСК-16” в.Дзергілі СВК “Міжэрычы”.

Перад галоўнымі інжынерамі гэтых гаспадарак пастаўлена задача ў бліжэйшы час прывесці тэхніку ў належны стан і прыступіць да яе ра- монту.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.