Інфармацыйны тыдзень “Гаворым і чытаем па-беларуску” прайшоў у Зэльвенскай раённай бібліятэцы

Сапраўдны фестываль выстаў арганізавалі супрацоўнікі ўстановы напярэдадні Дня бібліятэк.«Хіт-парад кніжных навінак», агляд перыядычных выданняў «Па старонках беларускага друку», «Да 500-годдзя Беларускага кнігадрукавання» і іншыя выставы мелі магчымасць наведаць жыхары нашага пасёлка і раёна. Напярэдадні Дня беларускага пісьменства навучэнцы СШ №2 пабывалі на сапраўдным свяце кнігі. У беларускіх нацыянальных касцюмах супрацоўнікі ўстановы прадставілі дзецям панараму лепшых экзэмпляраў, якія паступілі ў бібліятэку.   Ганаровае месца ў гэтым спісе занялі  факсімільныя выданні кніг Францыска Скарыны. Дарэчы, кожны жадаючы можа дакрануцца да ўнікальных культурных скарбаў, якія і сёння ўпрыгожваюць чытальную залу бібліятэкі.  Напрыканцы сустрэчы дзецям былі прапанаваны відэафільмы “500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання” і “Цікавыя факты жыцця славутага асветніка Беларусі Францыска Скарыны”. Для аматараў перыядычнага друку арганізавана выстава-агляд  «Па старонках беларускага друку», дзе ёсць магчымасць пазнаёміцца з такімі выданнямі як “Полымя”, “Неман”, “Беларуская думка” і іншымі. Прыхільнікі творчасці беларускіх пісьменнікаў змогуць дакрануцца да лепшых твораў сучаснасці на выставе  «Творы лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі». Дарэчы, гэты конкурс быў арганізаваны Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Міністэрства інфармацыі яшчэ ў 2015 годзе. 40 вядомых аўтараў прэзентавалі свае творы ў розных намінацыях на Дне беларускага пісьменства ў Полацку. Лепшымі сталі Людміла Рублеўская, Анатоль Аўруцін, Міхась Пазнякоў, Васіль Ткачоў і іншыя.Вынікі іх руплівай працы можна пабачыць на выставе ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы. Лепшыя творы аўтараў прадстаўлены ў чытальнай зале.   Фестываль выстаў яшчэ доўгі час будзе радаваць жыхароў. Галоўнае — ваша жаданне, а супрацоўнікі раённай бібліятэкі зробяць усё магчымае, каб свет кнігі і  беларускай літаратуры стаў для кожнага цікавым і незабыўным. Пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзілі ў бібліятэцы можна даведацца тут.

Настасся Дунец

 
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Яўген says

    Нашым дзецям і моладзі сапраўды патрэбна больш размаўляць па-беларуску. Такія мерапрыемствы – добрая нагода для гэтага.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.