…И поплыли по Зельвянке венки из васильков и ромашек

Надзвычай прыгожа адзначылі з 6 на 7 ліпеня зэльвенцы самае цудоўнае народнае свята Купалле, якое мае свае карані ў далёкім мінулым, прайшло праз стагоддзі і зараз не забываецца ў народзе. Купалле з радасцю сустракаюць і моладзь, і людзі пажылога ўзросту: вераць у цудадзейную сілу купальскай ночы, у тое, што вада ў рэках і азёрах здольна пазбавіць ад цяжкасцей і хвароб, а вогнішча дорыцьгаючую энергію і праганяе злосць. Івана Купала – самае таямнічае і рамантычнае, агорнутае мноствам легенд і містычных гісторый свята.

 

...И поплыли по Зельвянке венки из васильков и ромашек

...И поплыли по Зельвянке венки из васильков и ромашек

...И поплыли по Зельвянке венки из васильков и ромашек

...И поплыли по Зельвянке венки из васильков и ромашек

...И поплыли по Зельвянке венки из васильков и ромашек

...И поплыли по Зельвянке венки из васильков и ромашек

 

Ужо дзясяткі гадоў традыцыйным месцам святкавання Купалля для зэльвенцаў з’яўляецца гарадскі пляж на беразе вадасховішча. Свята карыстаецца вялікай папулярнасцю ў мясцовых жыхароў, пагэтаму заўсёды праводзіцца з асаблівым размахам. Распачалося яно сёлета з купальскага шэсця, у якім прымалі ўдзел амаль усе фальклорныя персанажы: купалінкі, русалкі, нячысцікі і іншыя. Затым на адкрытай пляцоўцы ля вадасховішча прайшло тэатралізаванае прадстаўленне, якое падрыхтавалі работнікі культуры. Фальклорныя персанажы спявалі і карагодзілі. Потым святочнае дзейства перамясцілася на вадасховішча. На воднай гладзі плавалі ўпрыгожаныя катамараны, а купалінкі спускалі на ваду вянкі, сплеценыя з летніх кветак. Па народным павер’і, чый вянок далучыцца да іншага, тая дзяўчына хутчэй замуж пойдзе. А калі адзін да берага прыб’ецца–доўга ёй незамужняй быць. Не абышлося на свяце і без “нячысцікаў”, але, як у добрай казцы, усё закончылася перамогай дабра і святла. Тэатралізаванае прадстаўленне захапіла і ўразіла прысутных сваім казачным незвычайным хараством. Разам з купальскімі героямі ўсе ўдзельнікі свята шукалі таямнічую папараць-кветку. Як сведчыць народнае паданне, самым шчаслівым стане той, хто ўбачыць гэту чароўную кветку ў лесе ў поўнач. Яе пашанцавала знайсці зальвяначцы Ангеліне Дарашэнка, якую разам з бацькамі запрасілі на сцэну. Пасля конкурсу на лепшую папараць-кветку яго пераможцы было прапанавана выбраць сабе партнёра і з ім патанцаваць.
Паступова ўзбярэжжа вадасховішча атуліў змрок, але свята набірала ўсё большую моц. У выкананні самадзейных артыстаў гучалі народныя і сучасныя песні. Рытмы папулярных мелодый зараджалі ўсіх станоўчай энергіяй.
Амаль да самай раніцы весяліліся людзі. Для іх гучалі самыя папулярныя песні, былі арганізаваны разнастайныя цікавыя конкурсы, дыскатэка.
Вельмі хочацца, каб кожны ў сваім жыцці знайшоў гэтую прыгожую і загадкавую папараць-кветку. Будзьце шчаслівымі!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.