Хрыстус, увайдзі ў кожны дом. Каталікі адзначаюць урачыстасць Аб’яўлення Пана

У перыяд Актавы Божага Нараджэння хрысціяне святкуюць адно з прыгожых святаў – свята Трох Каралёў. У гэты дзень у касцёлах благаслаўляюцца крэйда, вада, кадзіла і золата. А пасля імшы вернікі асвячаюць свае дамы і на дзвярах пазначаюць літары С+М+В, 2022 год, як знак таго, што тут жывуць сем’і каталікоў і яны жадаюць, каб Езус быў сярод іх.

Ксёндз Яцэк Маркель падчас святочнай урачыстасці адзначыў, што тры літары гэта скарочаны запіс лацінскага пажадання: Christus mansionem benedicat, што азначае “Няхай Хрыстус благаславіць жыллё!”. Такім чынам, вернікі не саромеюцца прызнацца ў тым, што яны каталіцкага веравызнання, яны наведваюць касцёл, моляцца і праслаўляюць Бога.

Таксама тры літары гэта імёны Трох Каралёў Caspar, Melchior, Baltasar, якія першымі прыйшлі прывітаць Народжанага Езуса і прынеслі яму дары золата, ладан і смірну.

Урывак з Евангелля, зачытаны падчас імшы, таксама распавядаў аб падзеях святочнай ночы. Калі ў Ерусалiм прыйшлі мудрацы з усходу i ўбачылi на небе зорку, якая і паказала месца, дзе знаходзілася Дзіцятка Хрыстус.

Насамрач, у зэльвенскім касцёле, як і ў іншых храмах, з 24 снежня па 8 студзеня абуладкаваны прыгожыя батлейкі. Яны “жывое” Евангелле. Кампазіцыя нагадвае пра самае важнае: Бог нарадзіўся, Ён сярод нас. Веруючаму чалавеку застаецца толькі запрасіць Яго ў сваё сэрца. Што і робяць зэльвенскія парафіяне. Да слова, нават пасля імшы многія застаюцца, каб у цішыні, сам-насам паразмаўляць з Езусам. Каб у Святой Сям’і папрасіць благаслаўлення.

Прыгожымі і значнымі ў каталіцкім календары святамі Аб’яўлення Пана і Хросту Пана (8 студзеня) хрысціяне завершаць Актаву Божага Нараджэння.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены