Готов выехать в поле

Готов выехать в поле

Шлях да прафесіі механізатара ў Генадзія Марко не выпадковы. З дзяцінства часта праводзіў час у кабіне трактара, на якім працаваў бацька.

У Казлоўшчынскім СПТВ-194 атрымаў пасведчанні ва-дзіцеля аўтамабіля і трактарыста-машыніста. Пасля службы ў арміі вярнуўся на малую радзіму ў в.Каняўцы. Спачатку працаваў механізатарам у сваёй гаспадарцы, дзе займаўся ўнясеннем вадкіх мінеральных тукаў. Потым нейкі час быў заняты ў індывідуальнага прадпрымальніка. А ў 2002 годзе перайшоў у СВК “Бародзічы”, дзе  атрымаў трактар “МТЗ-80” і прыступіў да сяўбы цукровых буракоў. Тры гады таму кіраўніцтва сельгаскааператыва даверыла механізатару новую машыну “Раса” для ўнясення мінеральных тукаў,  і ён прыступіў да знаёмай работы. Па словах галоўнага інжынера гаспадаркі Дзмітрыя Мазаля, Генадзій – вельмі адказны чалавек. Замацаваная за ім тэх-ніка ў час палявых работ ніколі не прастойвае, ён ніколі не дапускае памылак пры апрацоўцы пасеваў.  Зараз меха-нізатар таксама добра падрыхтаваў “Расу” да работы і чакае каманды выехаць у поле. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.