Гордость Зельвенщины – юные каратисты

На старонках “Працы” мы ўжо расказвалі пра таленавітых адораных дзяцей, якія дасягнулі высокіх вяршынь на абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіядах і ў творчых конкурсах. У сённяшнім нумары знаёмім нашых чытачоў з выхаванцамі дзіцячага спартыўнага клуба каратэ “Фудасін”, якім кіруе Уладзімір Ламека, сапраўдны прафесіянал сваёй справы. У скарбонцы кожнага юнага каратыста столькі ўзнагарод, што могуць пазайздросціць некаторыя дарослыя спартсмены. Дзякуючы юным каратыстам Зэльва стала вядома не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі.

 

Лепшы спартсмен клуба

 

Гордость Зельвенщины – юные каратисты


На працягу чатырох гадоў лепшым спартсменам клуба “Фудасін” лічыцца Максім МАКЕЙ. У рэйтынгу юных каратыстаў рэспублікі па шатакан каратэ-до ён утрымлівае 3 месца. Максім–пастаянны член нацыянальнай зборнай Беларусі па каратэ. На яго рахунку 140 розных узнагарод, з іх 32 заваяваны на высокіх міжнародных спаборніцтвах. 11 разоў гэты таленавіты хлопчык станавіўся чэмпіёнам першынстваў Еўропы і свету, 7 разоў быў сярэбраным і 14 – бронзавым прызёрам гэтых прэстыжных спаборніцтваў. Па словах трэнера зэльвенскіх каратыстаў Уладзіміра Ламекі, Максім Макей вызначаецца вялікімі здольнасцямі, працавітасцю і мэтанакіраванасцю. Ён займаецца над удасканаленнем свайго спартыўнага майстэрства не толькі падчас трэніровак, але і дома. спартсмен неаднаразова адзначаўся старшынёй Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до Андрэем Вількіным. 

 

Каратэ – спорт для дзяўчынак?

 

Гордость Зельвенщины – юные каратисты


Гледзячы на Анастасію МАЦЮК, хударлявую дзяўчынку невысокага росту, няпроста паверыць, што перад табой трохразовая чэмпіёнка, пяціразовы сярэбраны і бронзавы прызёр першынстваў свету і Еўропы. сваімі дасягненнямі яскрава дэманструе, што каратэ – гэта спорт не толькі для юнакоў, але і для дзяўчынак.
Па выніках мінулага вучэбнага года Анастасія ўтрымлівае другое месца сярод выхаванцаў клуба “Фудасін”. На рэспубліканскіх спаборніцтвах cпартсменка заваявала 43 медалі (18 залатых, 13 сярэбраных і 12 бронзавых). Узнагароды юнай каратыстцы ніколі не даюцца лёгка: у час спаборніцтваў у сваёй узроставай групе ёй пастаянна даводзіцца сустракацца з саперніцамі, якія пераўзыходзяць яе па росце і вазе. Аднак Анастасія супрацьпастаўляе гэтаму сваю хуткасць, спрыт і выдатную спартыўную падрыхтоўку. 

 

Сакрэт поспеху – асаблівы характар

 

Гордость Зельвенщины – юные каратисты


Выхаванец “Фудасіна” Кірыл МАЛІМОНАЎ па выніках мінулага вучэбнага года ўваходзіць у чацвёрку мацнейшых каратыстаў клуба. На рахунку гэтага юнага спартсмена 3 бліскучыя перамогі на першынствах свету і Еўропы, а таксама 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя ўзнагароды. Дасягаць поспехаў яму дапамагае байцоўскі характар, вытрымка. Хлопчык пастаянна ў ліку пераможцаў і прызёраў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў: заваяваў 50 узнагарод, у тым ліку 18 залатых.

 

Вызначальная рыса – дынамізм

 

Гордость Зельвенщины – юные каратисты


Андрэй ЖЫЛІЧ займае трэцяе месца ў рэйтынгу клуба “Фудасін”. Чатыры разы спартсмен станавіўся чэмпіёнам першынстваў свету і Еўропы, тройчы заваёўваў сярэбраныя і сем разоў– бронзавыя медалі. На рахунку Андрэя 42 медалі рэспубліканскіх спаборніцтваў, 15 з якіх – найвышэйшай пробы. Хлопчыка вызначае мэтанакіраванасць, настойлівасць у дасягненні за-планаванага, вялікая сіла волі. Выступленне на спаборніцтвах Андрэя Жыліча заўсёды дына-мічнае і відовішчнае.

 

Каратыст – разраднік

 

Гордость Зельвенщины – юные каратисты


Раман МОСЬКА – адзін з вопытнейшых каратыстаў клуба, уваходзіць у дваццатку лепшых каратыстаў рэспублікі, мае першы юнацкі спартыўны разрад па каратэ. На першынствах Еўропы і свету Раман заваяваў 4 залатыя і столькі ж сярэбраных і бронзавых узнагарод. За кожнай з іх – напружаныя паўсядзённыя трэніроўкі ў час заняткаў у клубе і дома. Раман ахвотна дапамагае пачынаючым каратыстам у асваенні навыкаў каратэ, карыстаецца сярод сяброў павагай і аўтарытэтам.

 

У каратэ – 2 гады

 

Гордость Зельвенщины – юные каратисты


На рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах вызначыўся таленавіты каратыст Кірыл ШЫШКО. За два гады заняткаў каратэ ён заваяваў 5 залатых медалёў на першынствах Еўропы, 17 – на рэспубліканскіх спаборніцтвах. У сваёй узроставай групе ён заўсёды ў лідарах. Трэнер і сябры па камандзе добра ведаюць, што калі на татамі выходзіць Кірыл, то паядынкі будуць дынамічнымі і захапляльнымі. Выдатных вынікаў юны спартсмен дасягае дзякуючы сваім здольнасцям, выдатным фізічным даным, а таксама пастаянным напружаным трэніроўкам.

 

Юны ўзрост перамогам не перашкода

 

Гордость Зельвенщины – юные каратисты


Уладзіслаў ГАНЧАРЭНКА – самы юны спартсмен сярод каратыстаў-міжнароднікаў, у клубе займаецца другі год. На чэмпіянаце Еўропы і свету заваяваў 1 сярэбраную і 2 бронзавыя ўзнагароды. Хлопчык вызначаецца мэтанакіраванасцю, настойлівасцю, імкненнем удасканаліць сваё спартыўнае майстэрства.

 

Сямёрка – асаблівая лічба

 

Гордость Зельвенщины – юные каратисты


Арцемій ЧЫЖЭЎСКІ займаецца каратэ тры гады і цяпер утрымлі-вае ў рэйтынгу клуба сёмае месца. На першынствах свету і Еўропы хлопчык заваяваў 2 залатыя, 1 сярэбраны і 2 бронзавыя медалі, на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах – 56 медалёў. Арцемій вызначаецца стараннасцю, адказнасцю, пастаянна працуе над удасканаленнем свайго спартыўнага майстэрства. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.