Версия для слабовидящих

Плён руплівай працы: падведзены вынікі конкурсу на самы духмяны каравай

22 августа 2026
Просмотры: 2001

Плён руплівай працы: падведзены вынікі конкурсу на самы духмяны каравай

Ніводнае значнае народнае свята не абыходзіцца без пышнага каравая, які сімвалізуе плён руплівай працы і яе вынік – шчодры ўраджай. Таму і на “Ганненскім кірмашы” разгарнулася выстава-конкурс кулінарнага майстэрства. 

Лепшыя пекары зэльвенскіх сельскагаспадарчых арганізацый прадставілі свае работы на падворках. Кожны каравай быў сапраўдным творам мастацтва: са складанымі арнаментамі з цеста, кветкамі, каласамі і сімваламі роднага краю, Года беларускай жанчыны. Адназначна, жанчыны-майстрыхі ўклалі ў іх не толькі сваю душу, але і ўсё майстэрства, дабавілі рэцэптурных сакрэтаў, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Журы і гасцям свята было няпроста вызначыцца з фаварытам, бо вочы разбягаліся ад прыгажосці, духмяны пах вабіў хутчэй пакаштаваць. Аднак пры ацэнцы звярталася ўвага на знешні выгляд, выпечанасць, а таксама на параметры, агавораныя ва ўмовах конкурсу.

Па выніках спаборніцтва пераможцамі сталі: Сынкавіцкі каравай за асаблівую прыгажосць і багацце афармлення.

 2 месца заваявалі майстры з “Галынкі”, 3 – філіяла “Дабрасялецкі”.

А галоўнае, што прыз сімпатый землякоў і гасцей “Ганненскага кірмашу” застаўся ў памяці і на сэрцы, бо такімі шэдэўрамі хатняй выпечкі можна любавацца бясконца. Хочацца, каб традыцыі выпякання караваяў жылі і развіваліся. Бо гэта не проста духмяны пірог, а сапраўдны сімвал гасціннасці, міру і дабрабыту нашай зямлі, руплівай працы хлебаробаў.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке! 

 

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...