Сімвал багацця і традыцый: падчас «Ганненскага кірмашу» выбралі самы прыгожы жытнёвы сноп
Сімвал багацця і традыцый: падчас «Ганненскага кірмашу» выбралі самы прыгожы жытнёвы сноп
Галоўным упрыгожваннем святочных сельскагаспадарчых падворкаў сталі абрадавыя снапы, створаныя руплівымі рукамі працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна. Кожны варыянт быў сапраўдным творам мастацтва, які перадаваў узор палёў і палявых кветак, спелых каласоў пшаніцы, жыта ды ячменю.

Прадстаўнікі гаспадарак і сельвыканкамаў не проста прывезлі свае шыкоўныя работы, але і падрыхтавалі тэатралізаваныя прэзентацыі. Яны спявалі жніўныя песні, частавалі гасцей духмяным караваем, праслаўлялі сімвал новага ўраджаю.

Журы ацэньвала пшанічныя вырабы па некалькіх крытэрыях: захаванне народных традыцый; арыгінальнасць афармлення; творчы падыход у рэалізацыі задуманага.

Пасля доўгага абмеркавання пераможцамі былі прызнаны:
I месца – калектыў сельскагаспадарчага прадпрыемства “Галынка” за самую тэматычную (прымеркаваную да Года беларускай жанчыны) кампазіцыю.

II месца – філіял “Князева” за захаванне традыцый.

III месца – філіял “Дабрасялецкі” за творчы і складаны падыход.



Але ў гэтым конкурсе не галоўнае пераможнае месца, больш важнае – гэты вялікі і багаты букет пераплеценных каласкоў аб'ядноўвае пакаленні, нагадвае пра важнасць працы на зямлі і дорыць святочны настрой кожнаму жыхару і госцю раёна.


Людміла ПОПКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX. Подписывайтесь по ссылке!






















