Версия для слабовидящих

У Зэльвенскім раёне праходзіць акцыя “Збярэм дзяцей у школу”

12 августа 2026
Просмотры: 331

У Зэльвенскім раёне праходзіць акцыя “Збярэм дзяцей у школу”

У Зэльвенскім раёне праходзіць акцыя “Збярэм дзяцей у школу”. Падтрымка аказваецца перш за ўсё мнагадзетным сем’ям, сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, малазабяспечаным. 

Арганізацыямі і прадпрыемствамі ўжо аказана дапамога 45 сем’ям, у якіх выхоўваецца 89 школьнікаў. Размер аказанай дапамогі склаў у сярэднім 90 рублёў на адно дзіця.

 З раённага бюджэту выплачана аднаразовая матэрыяльная дапамога 140 мнагадзетным сем’ям у размеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму. Выплата на адно дзіця ў сярэднім склала 159 рублёў 11 капеек.

 Акцыя працягваецца, а гэта значыць, што кожны чалавек можа падзяліцца цеплынёй свайго сэрца і ўнесці свой уклад у добрую справу.

Служба інфармацыі газеты "Праца"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!