Версия для слабовидящих

Тут “гаворыць” гісторыя: музей у Дзярэчыне прапанаваў свае экспазіцыі

Просмотры: 1724

Тут “гаворыць” гісторыя: музей у Дзярэчыне прапанаваў свае экспазіцыі

У рамках святочнасці, прымеркаванай да 610-і гадовага юбілею Дзярэчына, мясцовае насельніцтва запрасілі наведаць музейныя пакоі.

Пазнавальная праграма «Рэха стагоддзяў» уключала ў сябе экскурсію па музеі, знаёмства з гістарычнымі дадзенымі, цікавы аповед кіраўніка аматарскага аб'яднання «Спадчына» Генадзія Каўша аб першых узгадваннях мястэчка Дзярэчын у пісьмовых крыніцах, уладальніках зямель і палацаў, гандлёвых шляхах і продажы тавараў, а таксама самай вялікай бібліятэцы, экзатычным садзе, архітэктурных пабудовах. Генадзь Вікенцьевіч кранальна адносіцца да захоўвання фотаздымкаў, шматлікіх экспанатаў.

Ён адзначыў: “Вядомае мястэчка Дзярэчын у пісьмовых крыніцах яшчэ з XV стагоддзя, яно належала ў свой час розным вядомым родам ВКЛ: Вішнявецкім, Чартарыйскім, але ягоны росквіт звязаны найперш з Сапегамі. Калісьці ў мястэчку працавала свая друкарня, ладзіўся конны кірмаш, а ў 1786 годзе быў пабудаваны нават палац, у якім Сапегі прымалі шматлікіх гасцей з розных краін свету… Гэта гісторыя, якая заслугоўвае вялікай павагі і мае значэння для захавання яе для продкаў. Толькі ў нашых сілах зрабіць гэтае”.

Пачэснае месца ў музеі займаюць экспазіцыі, прысвечаныя таленавітым выхадцам Дзярэчына. Гэты пакой існуе яшчэ з нядаўняга часу, і па меры магчымасці папаўняецца. Тут знайшлі сваё месца цікавыя кнігі, артыкулы пісьменнікаў і вучоных, розныя рэчы ўжо былых часоў. Трэба адзначыць, што дзярэчынская зямля вельмі багатая на таленавітыя асобы, і гэта, можна назваць, асаблівасць краю мае месца быць і зараз.

Землякам, прымаўшым удзел у Вялікай Айчыннай вайне, адведзена пачэснае месца як у самым музеі, так і ў населеным пункце. У гонар іх подзвігу ўстаноўлены брацкая магіла савецкім воінам і помнік, дзе пахаваны Герой Савецкага Саюза Казбек Нуржанаў. Каля іх заўсёды ляжаць кветкі, як знак удзячнасці сённяшняга пакалення вызваліцелям і абаронцам роднага краю.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке! 

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...