Версия для слабовидящих

Аграрыі Зэльвенскага раёна актыўна нарошчваюць тэмпы ўборкі

15 июля 2026
Просмотры: 649

Аграрыі Зэльвенскага раёна актыўна нарошчваюць тэмпы ўборкі

Аграрыі Зэльвенскага раёна, нягледзячы на зменлівае надвор’е, актыўна нарошчваюць тэмпы выканання плана па корманарыхтоўках і ўборцы першых зерневых. У другім укосе траў скошана 6470 гектараў, што складае 62 працэнты ад запланаванага аб’ёму. У гэтай рабоце традыцыйна лідзіруюць міжэрыцкія, князеўскія і галынкаўскія аграрыі. Актыўна ідзе і нарыхтоўка кармоў. На сена сабрана ўжо 2900 тон, або 72 працэнты ад плана. Паралельна нарыхтавана звыш 72 тысяч тон сенажу, што складае 52 працэнты ад задання. Тым часам у раёне поўным ходам ідзе жніво. Зэльвенскія аграрыі завяршаюць уборку азімага ячменю. Да слова, на дадзеным этапе яны займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці. З плошчы 1790 гектараў намалочана 7430 тон, пры ўраджайнасці 44,9 цэнтнеры з гектара. Самую высокую ўраджайнасць – 80,9 цэнтнеры з гектара – атрымалі сынкавіцкія хлебаробы, найбольшага валавага сбору зерня дабіліся ў сельгаспрадпрыемстве “Галынка”. Палавіна гаспадарак раёна прыступіла да ўборкі азімага рапсу на зерне. І тут “Сынкавічы” б’юць рэкорды – атрымліваюць на круг амаль па 50 цэнтнераў з гектара.

Служба інфармацыі газеты "Праца"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке! 

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...