Версия для слабовидящих

На "Свяце малака" ў Крывічах назвалі самых руплівых гаспадароў

Просмотры: 844

На "Свяце малака" ў Крывічах назвалі самых руплівых гаспадароў

Свята, якое прыносіць не толькі радасць, але і карысць, прайшло ў аграгарадку Крывічы. Сёлета, па традыцыі, бібліятэкары раённай бібліятэкі шанавалі гаспадароў, якія трымаюць кароў і малаком частуюць не толькі сяльчан, але і гараджан.

Добрыя словы прагучалі ў адрас руплівых аграрыяў:  сям’і Аляксея і Юліі Касенка, якія трымаюць статак з 28 галоў, Кацярыны Мамедавай і Яўгена Ракевіча – даглядаюць 16 кароў, Ганны Лясота і Армена Пілумяна – клапоцяцца за 7 карміліцамі, Леаніда і Таццяны Сабуць, у якіх 2 жывёліны. У мінулым годзе гаспадары добра папрацавалі, аб чым сведчаць аб’ёмы здадзенай малочнай прадукцыі. Таму падчас брэндавай святочнасці намінанты выйшлі на сцэну і атрымалі заслужаныя грашовыя ўзнагароды і апладысменты.

Каб было весела і забаўляльна, вядучыя запрасілі ўсіх у гульнёвую праграму. Напрыклад, неабходна было назваць як мага больш малочных прадуктаў, падаіць хутчэй за канкурэнтку імправізаваную карову, выпіць найбольш малака. Ды і тэматычныя загадкі, пытанні віктарыны выклікалі ў прысутных цікавасць. Прызы атрымлівалі і ўдзельнікі аўкцыёна.

Брэндавае мерапрыемства суправаджалася музычнымі нумарамі ў выкананні таленавітых артыстаў Дзярэчынскага і Галынкаўскага сельскіх клубаў. Такая сяброўская атмасфера аб’яднала аднасяльчан, якія яшчэ раз падкрэслілі значнасць жыць і працаваць на роднай зямлі.

Служба інфармацыі газеты “Праца”

Фотаздымкі прадстаўлены работнікамі бібліятэкі

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!



 

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...