Версия для слабовидящих

Вясельныя традыцыі ўзгадалі каралінцы на свяце "Перазвон талентаў"

Просмотры: 606

Вясельныя традыцыі ўзгадалі каралінцы на свяце "Перазвон талентаў"

Які сэнс мелі вясельныя абрады, чаму маладыя рыхтавалі загаддзя не толькі ўборы для себя, але і розныя рэчы для моладзі, што азначаў узор на іх убранні? На гэтыя і шмат іншых пытанняў адказы змаглі пачуць госці брэндавага свята "Перазвон талентаў", якое ў мінулыя выхадныя ладзілася ў аграгарадку Каралін.

Цэнтральнай тэмай тэатралізаванай імпрэзы стала адраджэнне старадаўніх абрадаў, якія на працягу доўгіх гадоў захоўвалі продкі, перадавалі з пакалення ў пакаленне. Работнікі культуры ў аглядзе-конкурсе «Фарбы спадчыны маёй» змаглі прадэманстраваць вясельныя абрады мінулых часоў, якія былі напоўнены глыбокім сэнсам і шчырымі эмоцыямі. 


Дэфіле «З бабулінага куфра» ўразіла ўнікальнымі вясельнымі ўбраннямі даўніны, дазволіла ацаніць прыгажосць спадчыны, тым больш, што кожны ўзор на кашулі перадаваў асобную гісторыю кахання.

Весела было падчас этнабатлу «Вясельнае кола»! А як жа інакш, калі гармонік грае, гарманіст падпявае, а прыпеўкі самі прыходзяць на памяць?! Менавіта так – з задорам, гумарам і энергіей – святкавалі вяселлі нашы продкі. Пакаштаваць розныя стравы ўдзельнікі святочнасці змаглі на выставе дамашней выпечкі, навучыцца майстраваць вясельныя бутаньеркі – на творчых майстэрнях.

Настрой падымалі і  таленавітыя калектывы Зэльвенскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, якія дарылі гледачам цудоўныя музычныя нумары.

З мэтай захавання традыцый, паслядоўнасці пакаленняў у тэатралізаванай пастаўцы прыняў удзел  узорны фальклорны калектыў “Кашалёўская скарбонка". Юныя аматары народнай творчасці выконвалі вясельныя песні, прымерылі на сябе ролі герояў вясельнага абраду. Словам, адчулі еднасць з вясковай даўніной. 

Дык і свята ў такім вясёлым гурце атрымалася па-сямейнаму шчырым і запамінальным.


Служба інфармацыі газеты "Праца"

Фотаздымкі работнікаў цэнтра культуры і народнай творчасці

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!

 

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...