Версия для слабовидящих

Бяспека з малых гадоў: прафілактычнае мерапрыемства ў дашкольнай установе

Просмотры: 897

Бяспека з малых гадоў: прафілактычнае мерапрыемства ў дашкольнай установе

У дзіцячым садзе №4 г.п. Зэльва інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алеся Калясінская правяла мерапрыемства па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

У гульнёвай і даступнай форме выхаванцы дашкольнай установы асвоілі базавыя правілы паводзін пры ўзнікненні экстраных сітуацый, узгадалі нумары выкліку службаў выратавання.

 – У любой небяспечнай сітуацыі, калі патрабуецца экстраная дапамога, неабходна набіраць нумары «101» або «112», – растлумачыла прадстаўніца РАНС. - Але ні ў якім разе нельга выклікаць ратавальнікаў дзеля жарту, бо ў гэты момант камусьці па-сапраўднаму можа спатрэбіцца дапамога.

Для замацавання атрыманых ведаў сярод дзетак было арганізавана захапляльнае спаборніцтва: хто хутчэй і правільней збярэ з прапанаваных лічбаў нумар службы выратавання. Дашкаляты з цікавасцю выконвалі заданне, дэманструючы выдатнае засваенне матэрыялу. Акрамя таго, у ходзе практычнай адпрацоўкі навыку выхаванцы даведаліся, як правільна весці дыялог з дыспетчарам РАНС і што неабходна паведаміць у першую чаргу.

Працягнулася мерапрыемства праглядам і абмеркаваннем навучальных мультфільмаў з серыі «Смяшарыкі. Азбука бяспекі». На прыкладзе знаёмых персанажаў прадстаўнік выратавальнага ведамства разабрала з дзецьмі, якія гульні з'яўляюцца бяспечнымі, а якія могуць прывесці да бяды.

Асобны блок занятку быў прысвечаны вывучэнню ўстройства і прынцыпу работы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Алеся Васільеўна наглядна прадэманстравала прыбор, патлумачыла яго прызначэнне і тое, як правільна рэагаваць на гукавы сігнал. Кожнае дзіця змагло асабіста пераканацца, як працуе гэты незаменны ў побыце памагаты.

РАНС

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...