Версия для слабовидящих

Ізноў у Зэльве гучаць “Сакавіны”

23 апреля 2026
Просмотры: 2596

Ізноў у Зэльве гучаць “Сакавіны”

Ад узгоркаў і нізін, да пяску і гліны
Зноў ляціць наступны клін – Зэльва… Сакавіны.
Пацяплела навакол – і цвітуць лагчыны.
Усміхаюцца з вакон Зэльва… Сакавіны.
Слова рвецца на прастор і нясе навіны:
Беларускі наш узор – Зэльва…Сакавіны.

Прыгожае свята літаратуры і паэзіі – свята асаблівае, дзе спалучаецца мілагучная беларуская мова з яскравымі выступленнямі паэтаў, літаратуразнаўцаў, кампазітараў і выканаўцаў. Як і штогод, сёлета мерапрыемства сабрала поўную залу аматараў роднага слова. 

У гасцях у “Зэльвенскіх Сакавін” – наш зямляк, паэт-песеннік Уладзімір Мазго, члены Саюза пісьменнікаў – Рагнед Малахоўскі, Дзмітрый Радзівончык.

З першых хвілін у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці панавала творчая атмасфера. Моладзь цікавілася творамі, старэйшае пакаленне – новымі выданнямі, сябры распытвалі гасцей аб працы на літаратурнай ніве. 

Для кожнага аўтара шчырая гутарка – гэта своеасаблівая справаздача творчай дзейнасці за пэўны перыяд, у тым ліку за апошні год. Не сакрэт, што вядомыя асобы ўжо не першы раз дзякуючы Уладзіміру Мінавічу прыязджаюць на Зэльвеншчыну.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў імпрэзы звярнуўся старшыня райвыканкама Юрый Касталомаў. Ён адзначыў, што творчасць – гэта вялікае дараванне, а пісаць вершы – гэта асаблівы дар. 

– Паэтам можа быць не кожны, бо трэба валодаць вялікай і адданай любоўю да слова, інакш не атрымаецца напісаць твор. Няхай свята ў душы кожнага прысутнага абудзіць найлепшыя пачуцці. Няхай пачутыя вершаваныя радкі стануць стымулам да творчасці, і вы таксама захочаце паспрабаваць напісаць першы радок. Не бойцеся раскрываць свой талент, верыць у свае сілы і дзяліцца з творцамі сваімі марамі, – пажадаў аўдыторыі, у тым ліку і маладым людзям, Юрый Уладзіміравіч.

Відэазварот да ўдзельнікаў імпрэзы даслаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка. Ён не толькі павіншаваў усіх з прыгожым святам, але і падкрэсліў, што Уладзімір Мазго – гэта прыклад чалавека, земляка, які сваёй працай і творчасцю аддзячыў тую малую радзіму, якая дала яму шлях у далейшае жыццё.

– Штогод дзякуючы Уладзіміру Мінавічу ў Зэльву прыяджаюць творчыя асобы. Дзеляцца сваімі нататкамі, вынікамі сваёй творчай дзейнасці, вершаваным словам, песнямі, – выказаўся Валянцін Семяняка. – Няхай “Зэльвенскія Сакавіны” працяглы час радуюць нас і кожную вясну гучаць на літаратурнай ніве.

Як заўжды, ініцыятару і заснавальніку свята паэзіі і музыкі зэльвенцы паднеслі хлебны каравай і пажадалі “быць, як дома”. 

І паліліся са сцэны паэтычныя радочкі з вуснаў Уладзіміра Мазго, Рагнеда Малахоўскага, Дзмітрыя Радзівончыка. Яны знаёмілі слухачоў з любімымі сваімі творамі, з нядаўна надрукаванымі, на розную тэматыку, у тым ліку пра малую радзіму, патрыятычную тэму, актуальныя для моладзі тэмы.

Святочнае мерапрыемства запаўняла ўсю прастору. Слухаючы жартоўныя вершы, цёпла ўсміхаліся школьнікі. Знаёмячыся з новымі выданнямі творцаў, культурна і духоўна ўзбагачаліся сталыя аматары паэзіі. Словам, радасць перапаўняла як выканаўцаў, так і слухачоў. А іначай на “Зэльвенскіх Сакавінах” быць не можа: паэтычны імпульс тут вельмі моцны і кранальны! 

Завяршылася свята падарункамі: фонд бібліятэкі папоўніўся выданнямі гасцей.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...