Версия для слабовидящих

Каталікі Зэльвы рыхтуюцца да Вялікадня

4 апреля 2026
Просмотры: 1406

Каталікі Зэльвы рыхтуюцца да Вялікадня

Адно з самых вялікіх святаў для людзей каталіцкага веравызнання –Уваскрэсенне Хрыстова. Перадвелікодны час – час разважання над сваімі ўчынкамі і думкамі, верай, час навяртання да Бога. Сёлета каталікі святкуюць Пасху вельмі рана – 5 красавіка. Пасхальнай вігіліі папярэднічае Вялікая Пакутная субота духоўнага разважання, калі кожны мае магчымасць памаліцца перад сімвалічнай грабніцай Божага Сына. 

На працягу дня таксама святар благаслаўляе велікодныя стравы. Зэльвенцы наведваюць святыню ў вызначаныя часы, якія былі аб’яўлены ксяндзом Яцэкам падчас імшы на Вербніцу. Таму спакойна можна прыйсці ў касцёл, ускласці малітвы, размясціць прыгожы кошычак. 

Пробашч, зачытаўшы спецыяльныя словы на асвячэнне страў, акрапляе ежу святой вадой.

– Веруючы чалавек павінен захоўваць духоўныя традыцыі, якія ідуць спакон вякоў, перадаваць іх нашчадкам, – лічыць сям’я Сцепанчук. – Таму дзе б ні жылі, наш абавязак на свята прыехаць да роднага парогу, да бацькоў. Разам схадзіць на імшу, памаліцца, сесці за святочны стол, паразважаць над культурна-духоўнымі паняццямі, каб самім ведаць і затым расказваць сваім дзецям.

– Гэты дзень, святы і жалобны, павінен быть прысвечаны разважанню над Пісаннем, часу чакання Уваскрэсення Хрыстова, – адзначылі парафіянкі старэйшага пакалення. – Яйкі і ежа асвячаюцца загаддзя, каб у святочны дзень сям’я сабралася разам і падзялілася велікоднай радасцю. З тым сэнсам, каб нашы душы былі міласэрднымі, учынкі і думкі – добрымі, а мы – чалавечнымі – жылі ў згодзе паміж сабой і брацкімі народамі.

Святкаванне з мёртвых паўстанне Пана ў касцёле Святой Тройцы г.п. Зэльва распачнецца ў 20 гадзін. Хрысціяне супольна будуць маліцца, каб Збаўца Хрыстус прыйшоў і атуліў кожнага чалавека і грамадства ў цэлым сваёю ласкай. У Велікодную Нядзелю ўрачыстасць адбудзецца ў 10 гадзін.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...