Версия для слабовидящих

Віншаванне з Вялікаднем ад раённай улады

5 апреля 2026
Просмотры: 754

Віншаванне з Вялікаднем ад раённай  улады 


Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі Зэльвеншчыны!
Сардэчна і шчыра віншуем вас з найвялікшым хрысціянскім святам – Вялікаднем!

Уваскрасенне Хрыстова з'яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові. Гэта адно з найважнейшых святаў, якое ўвасабляе ўрачыстасць жыцця,  умацоўвае веру ў перамогу дабра і справядлівасці, заахвочвае да спагады і міласэрнасці, разваг аб важным сэнсе ахвяры ў імя любові і надзеі. 

Вялікдзень, аб'ядноўваючы людзей, звяртае нас да духоўных каштоўнасцей хрысціянства, шматвяковых традыцый нашага народа, якія і сёння з'яўляюцца асновай яго адзінства. Таму ў гэтыя светлыя вясновыя дні кожны імкнецца акружыць клопатам родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю свята, падарыць цяпло душэўных зносін.  

Прыміце шчырыя пажаданні міру, моцнага здароўя і выканання ўсіх вашых надзей і добрых пачынанняў. Няхай велікоднае святло, напаўняючы сэрцы радасцю і любоўю да бліжніх і асвятляючы жыццёвую дарогу, надасць чысціню намерам, падорыць усім шчасце, дабрабыт. Жадаем, каб гэтае святло натхніла вас усіх на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі! 

Раённы выканаўчы камітэт 
Раённы Савет дэпутатаў

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...