Версия для слабовидящих

Гліна, што дорыць казку. У Зэльве адкрылася выстава «Казачная гліна»

11 февраля 2026
Просмотры: 3123

Гліна, што дорыць казку. У Зэльве адкрылася выстава «Казачная гліна»

У цэнтры культуры і народнай творчасці адкрылася выстава «Казачная гліна». Аўтар работ – майстар народных мастацкіх рамёстваў Ірына Дзерачынік.

Гліна – матэрыял падатлівы і ўдзячны. У руках умелых яна ажывае, ператвараецца ў посуд, цацку, абярэг... І ў казку. У цэнтры культуры гэтая казка пасялілася на цэлы месяц – дзякуючы вопытнаму майстру Ірыне Дзерачынік, якая прэзентавала персанальную выставу «Казачная гліна».

Ірына Сабіржанаўна освойвае новыя тэхнікі  эксперыментуючы з формамі, але заўсёды дзейнічае з павагай да традыцый. Пад яе кіраўніцтвам працуюць два дзіцячых гуртка: «Цуды з гліны» ў аграгарадку Дзярэчын, дзе займаюцца 6 выхаванцаў, і «Гліняная гасцёўня» ў Зэльве – тут сакрэты рамяства спасцігаюць 10 вучняў. Кожны з іх вучыцца не проста ляпіць, а адчуваць матэрыял і ствараць настрой. 

Прафесійны ўзровень зямлячкі пацвярджаюць шматлікія ўзнагароды – майстар неаднаразова станавілася дыпламантам і пераможцай абласных і рэспубліканскіх конкурсаў народнай творчасці. Яе работы знаёмыя не толькі зэльвенцам, але і прыхільнікам аўтарскай керамікі далёка за межамі раёна.

У экспазіцыі – і традыцыйны посуд, і сувеніры, і аўтарскія кампазіцыі. Усяго каля 80 керамічных вырабаў рознага накірунку, кожны з якіх прасякнуты цяплом рук і душы майстра.

Урачыста адкрыла выставу загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Марыя Жоглік. Яна падкрэсліла, што такое мерапрыемства – не проста дэманстрацыя таленту, а жывы мост паміж традыцыямі і сучаснасцю.

Сярод ганаровых гасцей – загадчык сектара культуры раённага выканаўчага камітэта Галіна Раманчук. Таксама на адкрыцці прысутнічалі ўдзельнікі хору ветэранаў “Успамін”, работнікі цэнтра культуры і народнай творчасці, мясцовыя жыхары.

Асаблівым госцем стала дзетвара – выхаванцы дзіцячага садка №4. Для іх Ірына Дзерачынік правяла сапраўдны майстар-клас. Пад яе цёплым поглядам малыя з задавальненнем адціскалі з гліны падковы і анёлаў – кожны хацеў забраць з сабою часцінку казачнай выставы.

Адкрыццё атрымалася шчырым, па-хатняму цёплым. І гэта невыпадкова: сапраўдная творчасць заўсёды аб’ядноўвае людзей розных узростаў і прафесій.

Паважаныя жыхары і госці Зэльвеншчыны! 

Выстава «Казачная гліна» будзе працаваць па 13 сакавіка. Завітайце ў раённы цэнтр культуры і народнай творчасці – дакраніцеся да прыгажосці, створанай чалавекам і прыродай.

Наталля ПАЦАЛУЙКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...