Версия для слабовидящих

Памяць будзе жыць вечна. У Міжэрыцкай базавай школе імя У. Ляха прайшоў урок мужнасці

14 февраля 2025
Просмотры: 14542

Памяць будзе жыць вечна. У Міжэрыцкай базавай школе імя У. Ляха прайшоў урок мужнасці

Кожны год у Міжэрыцкай базавай школе імя У.Ляха праходзіць дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”. Педагогі ўстановы адукацыі падчас выхаваўчых мерапрыемстваў расказваюць пра гісторыю вайны ў Афганістане, яе салдат, вядзецца работа па папаўненні матэрыялаў на афганскую тэматыку, праходзяць экскурсіі ў школьным музеі.

Сёлета з нагоды  36 гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана ва ўстанове прайшоў урок мужнасці “ Афганістан – памяць і боль”. 

Данесці да глыбіні душы кожнага з прысутных горыч ваеннага ліхалецця, невыносныя пакуты і выпрабаванні ў цяжкіх кліматычных умовах і разам з тым мужнасць характараў тых юнакоў, на долю якіх выпала прайсці цяжкімі дарогамі афганскай вайны, дапамог былы вучань, выпускнік 1985 года Антановіч Юрый Сяргеевіч.

Пранікнёна, з пачуццём трагізму гучалі патрыятычныя песні вакалістаў раённага  Дома культуры. Не пакінулі абыякавымі ўсіх прысутных і песні пад гітару ў выкананні выпускніка школы, а зараз малодшага сяржанта Ваўкавыскага дэпартаменту аховы Анатолія Марцінчыка. 

З пачуццём гонару мы можам сёння сказаць, што салдаты неаб’яўленай вайны не забыты. Памятаюць аб высакародным учынку Уладзіміра Ляха нашы навучэнцы, госці ўстановы. 

Урок мужнасці даказаў, што памяць пра тое трагічнае і гераічнае мінулае не згасне, заўсёды будзе жыць у сэрцы новых пакаленняў.

Пасля ўроку ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць Уладзіміра Ляха, наведаўшы магілу воіна-афганца. 

Ніна Валадашчык, настаўніца беларускай мовы і літаратуры 
Таццяна Міхальчык, кіраўнік школьнага музея баявой славы Міжэрыцкай базавай школы імя У.Ляха Зэльвенскага раёна

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 


 

 

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...