Версия для слабовидящих

Ішла Каляда калядуючы, а за ёю зэльвенцы шчадруючы!

7 января 2025
Просмотры: 14480

Ішла Каляда калядуючы, а за ёю зэльвенцы шчадруючы!

“Добры вечар! Шчодры вечар!” – звонка разносіліся прывітальныя словы на цэнтральнай плошчы Зэльвы, куды самадзейныя артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці запрасілі жыхароў і гасцей пасёлка весела правесці калядны вечар і ўзгадаць беларускую традыцыю. Згодна з ёй хрысціяне святкавалі Каляды адразу пасля Раства і да Вадохрышча. 

Прысутныя з задавальненнем уключыліся ў разнастайныя забавы, танцы, гульні. Дарослыя і дзеці аб’ядноўваліся ў невялікія гурткі, каб як мага актыўней удзельнічаць у тэатралізаванай пастаноўцы і найхутчэй знайсці прыз. А пошук яго быў не з лёгкіх, паколькі галоўныя героі калядак – дзяўчына з хлопцам – закружыліся ў карагодзе і згубілі гурт калядоўшчыкаў. Каб ізноў да яго далучыцца, папрасілі дапамогі гледачоў. 

Атмасфера смеха і радасці аб’яднала сямейныя пары, бабуляў з унукамі, сяброў. Старэйшае пакаленне шукала Казу, якая сімвалізуе сямейны дабрабыт, урадлівасць зямель. Моладзь старалася хутчэй адшукаць Цыганак і даведацца пра далейшы лёс, Мядзведзя – сімвала сілы і здароўя. Кожны верыў у добрую прыкмету – як Каляды правядзеш, такі і год будзе, таму жадаў далучыцца да кола калядоўшчыкаў і прадоўжыць разам з імі імпрэзу. Безумоўна, любы марыў сустрэць каля ёлкі Калядоўшчыка з Зоркай – сімвалам года.

Для аматараў народных гульняў была арганізавана цікавая праграма. Жартоўныя забавы, прыгожыя мелодыі, варажба, абрады – усё спрыяла таму, каб вечар быў шчодрым, а традыцыя – вартай культурнай каштоўнасці. А той, хто хацеў сваёй прысутнасцю надаць каларытнасці народнаму абраду, ахвотна ўдзельнічаў у казачным прадстаўленні і цешыўся ад душы.

На самай справе пашанцавала тым, хто больш за астатніх весела бавіў час. Пераможцамі вызначаны Дзмітрый Марцута, які здабыў два жэтоны, і Галіна Баль, якой дастаўся галоўны прыз.

Мікалай Бандык падзяліўся эмоцыямі: 

– З абрадава-святочным вечарам нашы продкі звязвалі надзеі на дабрабыт у сям’і, багатыя ўраджаі і шчаслівы бягучы год. У гонар Калядаў у кожнай сям’і ладзілася святочная вячэра, пасля якой хрысціяне адпраўляліся ў храм. А вось ролі калядоўшчыкаў надаваўся асаблівы сэнс: яны дзяліліся радасцю Раства Хрыстова і жадалі ўсім ўсяго найлепшага. Няхай гэты час стане добрым пачаткам у вырашэнні нашых паўсядзённых спраў і прынясе нам супакой і мір!

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 


 

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...