Версия для слабовидящих

Будзьце нашымі добрымі сябрамі! У Зэльвенскім РУП ЖКГ прайшоў Дзень падпісчыка

22 ноября 2024
Просмотры: 14736

Будзьце нашымі добрымі сябрамі! У Зэльвенскім РУП ЖКГ прайшоў Дзень падпісчыка

У час чарговага Дня падпісчыка, праведзенага на прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі супрацоўнікамі "Працы", прадстаўнікі газеты даведаліся нямала новага ад сваіх чытачоў. Гаспадары таксама падзяліліся, якія матэрыялы ім найбольш цікавыя, патрэбныя і запатрабаваныя.

Шаноўныя нашы падпісчыкі! Пакуль вы знаёміцеся са свежым нумарам раёнкі, калектыў рэдакцыі працуе над стварэннем іншых. «Праца» застаецца верным сябрам для многіх зэльвенцаў, крыніцай інфармацыі, памочнікам і дарадцам у вырашэнні разнастайных пытанняў.

Кожны нумар – гэта знаёмыя і незнаёмыя вам людзі, асобы і імёны. У публікацыях – лёсы нашых землякоў, рэальныя падзеі, якія адбываюцца на Зэльвеншчыне,у вобласці і краіне. Мы па-ранейшаму пішам для людзей і пра людзей. Пройдзе некалькі гадоў – і ўсё гэта стане гісторыяй, якую можна будзе паглядзець на старонках нашай газеты.

Спадзяёмся, што наступныя звесткі будуць для нашых цяперашніх і будучых чытачоў надзвычай карыснымі. Так, засталіся лічаныя дні да завяршэння афармлення абанемента на снежань 2024- га, але ўжо стартавала падпісная кампанія на першы квартал наступнага года.

Аформіць падпіску на наша выданне можна ў любым паштовым аддзяленні Зэльвы і Зэльвенскага раёна або ў паштальёнаў. Акрамя таго, ёсць магчымасць набыць суботнія выпускі "Працы" ў кіёску РУП "Белсаюздрук", размешчаным па адрасе: г.п. Зэльва, вул. Акадэміка Жэбрака.

Заставайцеся разам з намі!

Служба інфармацыі газеты "Праца"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 

 

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...