На Зэльвеншчыне завяршаюцца восеньскія палявыя работы
На Зэльвеншчыне завяршаюцца восеньскія палявыя работы
Увага аграрыяў сканцэнтравана на аператыўным завяршэнні восеньскіх палявых работ.
Па стану на 4 лістапада ў раёне ўбрана 80 працэнтаў плошчаў кукурузы на зерне. Намалочана больш за 21 тысячу тон, з іх 8 тысяч тон належыць дзяржпрадпрыемству “Галынка”. Да слова, галынкаўскія земляробы з кожным днём павышаюць планку па ўраджайнасці – зараз яна складае 122 цэнтнеры.
Гаспадаркі раёна завяршылі ўборку кукурузы на сілас. Валавы збор складае амаль 199 тысяч тон.
Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, убрана амаль 65 працэнтаў плошчаў, адведзеных пад цукровыя буракі. Накапана каля 60 тысяч тон салодкага кораню пры ўраджайнасці 453 цэнтнеры з гектара. І тут галынкаўцы ў лідарах – ураджайнасць салодкага кораню складае 554 цэнтнеры. На цукровыя пункты гаспадаркі раёна паставілі больш за 50 тысяч тон прадукцыі.
Служба інфармацыі газеты "Праца"
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX. Подписывайтесь по ссылке!























