Где родилась, там и пригодилась

Где родилась, там и пригодилась

Маладым спецыялістам у Князеўскую гімназію сёлета прыйшла педагог-арганізатар Бажэна Генадзьеўна СУШЧЭВІЧ. Гэтую дзяўчыну яе старэйшыя калегі памятаюць яшчэ вучаніцай, так як усе школьныя гады прайшлі на іх вачах.

Бажэне вучоба ў школе давалася  лёгка. З ахвотай спяшалася яна на кожны ўрок: любіла чытаць, рашаць задачы. Вучылася добра, з лёгкасцю асвойвала складаную навуку Краіны Ведаў. Штодзённыя ранішнія і вячэрнія прагулкі наклалі свой адбітак і на заняткі спортам, таму практычна ніводныя школьныя, раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы не праходзілі без яе ўдзелу. Жаданне перамагаць нярэдка станавілася тым штуршком, які дазваляў вучаніцы ўзнімацца і на прыступку абласнога алімпу.

Здавалася б, жыццё ў вёсцы не па-кідае шмат часу для заняткаў па душы, акрамя тых, якія дыктуе. Аднак на добрую зайздрасць іншым вясковым дзецям на базе гімназіі працаваў філіял Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў, які заўсёды з ахвотай наведваюць мясцовыя школьнікі. Сёння Бажэна Генадзьеўна шчыра ўдзячна бацькам, якія падтрымалі яе жаданне займацца дадаткова музыкай. Яна хутка ўжо вучыла ноты, іграла гамы на фартэпіяна. На кожнае школьнае мерапрыемства Бажэна рыхтавала новы музычны нумар, з якім і выступала. З цягам часу жаданне спяваць, дарыць радасць ад зносін з прыгожым і прывяло яе да свядомага прафесійнага выбару. Не, не стаць спявачкай, а дапамагчы маленькім юным сэрцам прайсці дарогай школьнага жыцця з той лёгкасцю, з якой ішла і сама.

Пасля атрымання базавай адукацыі Бажэна паступіла ў Ваўкавыскі педагагічны каледж, каб стаць настаўнікам пачатковых класаў. За гады вучобы шмат чаго пазнала, шмат чаму навучылася. Добрасумленная дзяўчына заўсёды знаходзіла час і для занятку для душы: займалася вакалам у Ваўкавыскім раённым Доме культуры.

Таму калі ў мінулым навучальным годзе Бажэна Генадзьеўна прыйшла праходзіць пераддыпломную педагагічную практыку ў Князеўскую гімназію, адміністрацыя ўстановы з задавальненнем ёй прапанавала  не толькі выкладанне ў 2 класе, але і замену ўрокаў музыкі. Кожны дзень маладая настаўніца заставалася з дзецьмі і рэпеціравала, рэпеціравала…

Цудоўнае шматкроп’е аб сабе па-кінула ў час практыкі ў гімназіі: падрыхтавала святочную праграму для настаўнікаў, матуль і дзяўчынак, пры-свечаную дню 8 Сакавіка. Чаму шматкроп’е? Таму што з гэтага навучальнага года паабяцала папоўніць рады вялікай кагорты педагагічных работнікаў Князеўскай гімназіі.

 

З першага дня працы педагогам-арганізатарам Бажэна Генадзьеўна праявіла сябе ініцыятыўным работнікам, здолела арганізаваць вакол сябе такіх жа творчых маладых рабят. Разумеючы, што стаць добрым педагогам дапаможа і атрыманне вышэйшай адукацыі, маладая настаўніца паступіла ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.