Где, как, за что открыть свое дело

Где, как, за что открыть свое дело

 

“Збіраюся адкрыць сваю справу, аднак уласных сродкаў для ажыццяўлення задуманага не хапае. Ці магу я разлічваць на дапамогу дзяржавы? Куды можна звярнуцца з гэтым пытаннем?”

Прыкладна такая размова адбылася з нашым чытачом, які ўжо некалькі месяцаў самастойна займаецца пошукам работы. Думка адкрыць уласную справу ці, як прынята зараз гаварыць, свой бізнес з’явілася нядаўна. Аднак з чаго пачаць – ён не ведае. Мы вырашылі дапамагчы чалавеку і за кансультацыяй звярнуліся да спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, якія аказваюць садзеянне ў працаўладкаванні, у тым ліку і дапамогу пры адкрыцці сваёй справы.

 

З беспрацоўнага – у прадпрымальнікі

І так, вы – беспрацоўны. Першая інстанцыя, куды трэба звярнуцца за дапамогай, – служба занятасці. У банку дадзеных, які вядзецца спецыяліс-тамі службы, больш за 200 вакансій розных спецыяльнасцей. Калі чалавек не можа выбраць работу па спецыяльнасці, яму гатовы прапанаваць іншы від дзейнасці. 

– Дзяржава ідзе насустрач тым людзям, якія маюць жаданне наладзіць уласны бізнес, – расказвае намеснік начальніка аддзела працы і службы занятасці Алена Янушчанка. – У прыватнасці, выдзяляецца аднаразовая субсідыя. Для яе атрымання, праўда, мала быць зарэгістраваным у якасці беспрацоўнага. Патрэбна яшчэ скласці бізнес-план. Пасля яго зацвярджэння прымаецца рашэнне аб вы-дзяленні грашовай дапамогі. Акрамя таго, калі ёсць неабходнасць крыху падвучыцца прадпрымальніцкай справе, за кошт сродкаў службы занятасці можна прайсці спецыяльныя курсы. 

Як аказалася, не так усё і складана. Пасля афармлення неабходных дакументаў наш знаёмы стаў на ўлік беспрацоўных.  Каб з веданнем справы ўзяцца за бізнес, азы прадпрымальніцкай дзейнасці вырашыў атрымаць на курсах. Дарэчы, пасля іх заканчэння праблема з напісаннем бізнес-плана адпала сама па сабе – там навучылі, падказалі, дапамаглі пралічыць і канкурэнтаздольнасць, і збыт прадукцыі, і даходы, і выдаткі. Засталося атрымаць субсідыю. 

Для недасведчаных: у грашовым эквіваленце памер субсідыі зараз складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. А калі чалавек адкрывае сваю справу ў сельскай мясцовасці, яму выплачваецца 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. 

І так, першапачатковы капітал ёсць. Можна рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка… Аднак неабходна памятаць, што за выдзеленыя сродкі патрэбна будзе трымаць справаздачу зноў-такі перад службай занятасці. Пры гэтым галоўнае, на што звяртаецца ўвага – іх мэтавае выкарыстанне, прадугледжанае бізнес-планам. 

– Патраціць грошы ўпустую – сабе даражэй, – папярэджвае Алена Янушчанка. – Штраф за нямэтавае выкарыстанне субсідыі  куды большы, чым атрыманая ад дзяржавы субсідыя. 

 

Каму субсідыя дапамагла

На Зэльвеншчыне ў мінулым го-дзе дзякуючы субсідыі на 7 індывідуальных прадпрымальнікаў стала больш. Як расказалі ў службе занятасці, перавагу ў атрыманні бязвы-платнай субсідыі маюць тыя, хто не можа працаўладкавацца па спецыяльнасці, а арганізаваны імі бізнес будзе карысным для нашага рэгіёна. 

Так, у Бародзічах і Дзярэчыне з’явіліся ІП, якія аказваюць насельніцтву і арганізацыям сталярныя і цяслярныя работы. Арганізацыя дзейнасці аўтамабільнага грузавога транспарту двума жыхарамі раёна таксама пад-трымана службай занятасці. Субсідыя выдзелена дзярэчынцу, які займаецца распілоўкай драўніны. З даволі рэдкіх відаў дзейнасці, запатрабаваных на рынку паслуг, можна адзначыць чыстку і ўборку вытворчых і жылых памяшканняў, абсталявання і транспартных сродкаў, якую аказвае наша зямлячка з в.Алексічы. 

Эдуард Петруць з Дабраселецкага сельсавета сваю справу рызыкнуў адкрыць амаль год таму, маючы за плячамі не малы стаж работы ў розных сферах дзейнасці. Цяпер займаецца грузавымі транспартнымі перавозкамі. І – даволі паспяхова. 

– Пасля таго, як набыў грузавы аўтамабіль, мяне не пакідала думка стаць прадпрымальнікам, – гаворыць Эдуард Вячаслававіч. – Істотную дапамогу аказала служба занятасці. Перад тым, як вырашыў паспрабаваць сябе ў новым відзе дзейнасці, пабываў на 2-тыднёвых курсах прадпрымальнікаў, дзе атрымаў веды па арганізацыі работы ў якасці ІП. Выдзеленыя дзяржавай грошы (каля 9-ці мільёнаў рублёў) выкарыстаў на аснашчэнне ўласнага МАЗа і набыццё запасных частак да яго.   

За час работы ў якасці ІП мужчына ўвайшоў у курс уласнай справы, набыў упэўненасць і ўжо можа падзяліцца вопытам. 

– Галоўнае – напрацаваныя сувязі, пастаянныя заказчыкі, – расказвае прадпрымальнік, дэманструючы дагаворы, заключаныя з кліентамі. – Каб быць мабільным (а гэта ў аўтамабільным бізнесе вельмі важна!), заўсёды з сабою “батарэя” тэлефонаў. Нават калі адпачываю, заўсёды іх нашу з сабой. 

А вось Святлана Папова з Дзярэчынскага сельсавета  ў прадпрымальніцкай дзейнасці пакуль што навічок. Літаральна некалькі месяцаў таму яна атрымала субсідыю. За выдзеленыя дзяржавай грошы набыла сучаснае абсталяванне,  з дапамогай якога можна чысціць мяккую мэблю, дываны і салоны аўтамабіляў. Каб не губляць кваліфікацыю (атрымала дыплом па спецыяльнасці “гаспадыня сядзібы”), вырашыла на практыцы спалучаць атрыманыя веды з новымі сучаснымі тэхналогіямі.  Пачынала з самага простага – уборкі памяшканняў з выкарыстаннем пыласоса для мыцця. Паступова колькасць паслуг пачала расшыраць.  

Нягледзячы на тое, што Святлана толькі пачынае сваю справу, з упэўненасцю сцвярджае, што знайшла занятак па душы. Няпроста? Вядома. Адказна? Безумоўна. Без рызыкі не абысціся? Так, яна заўсёды прысут-нічае ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Аднак аб гэтым забываешся, калі бачыш удзячных кліентаў, тых, дзеля каго працуеш.  

 

Як сарыентавацца на рынку працы

Пералік найбольш значных для нашага раёна відаў прадпрымальніцкай дзейнасці ўключае 37 накірункаў. Найбольш прымальныя для зэльвенцаў сферы – раслінаводства, жывёлагадоўля, будаўніцтва, вытворчасць мэблі, адзення, гандаль, спажывецкія паслугі і інш.

 Каб вызначыцца, які з пералічаных відаў можа прынесці найбольшы прыбытак, спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раяць перш за ўсё вывучыць попыт раённага рынку працы. Запатрабаваны зараз спецыялісты будаўнічых спецыяльнасцей – такая тэндэнцыя характэрна для большасці рэгіёнаў нашай вобласці. Вялікі попыт на вадзіцеляў і прадаўцоў. З улікам развіцця аграгарадкоў там патрабуюцца спецыялісты сферы паслуг. 

Служба занятасці дапамагае не толькі тым,  хто жадае адкрыць сваю справу, але і тым, хто хоча змяніць спецыяльнасць. Тут можна атрымаць накіраванне на навучанне больш чым па 40 прафесіях, на якія ёсць попыт. У сельскай мясцовасці не хапае трактарыстаў і жывёлаводаў. Патрэбу ў ветурачах, заатэхніках, аграномах маюць практычна ўсе сельгаспрад-прыемствы раёна. Пералік спецыяльнасцей пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад рынку працы. 

– Мы гатовы падтрымаць і аказаць дапамогу ўсім, хто плануе арганізаваць запатрабаваныя ў раёне паслугі ці наладзіць уласную вытворчасць, – ад-значае Алена Янушчанка. – Жыццё не раз пацвярджала, што, маючы адносна невялікі стартавы капітал, выдзелены дзяржавай, можна дасягнуць многага. Рады бачыць у сябе ўсіх ініцыятыўных і прадпрымальных!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.