Газ под ключ

Газ пjд ключ

У Зэльвенскім раёне паслядоўна ажыццяўляюцца абласная і рэспубліканская праг-рамы газіфікацыі як адзін з важнейшых фактараў адраджэння вёскі. 

– У мінулым годзе, – адзначае галоўны інжынер цэха газавай гаспадаркі Аляксандр Пашкоўскі, – новымі карыстальнікамі “блакітнага паліва” сталі ўладальнікі 201 дома і кватэры, з іх 85 – у Бародзічах, 64 – у Караліно. А таксама жыхары вёсак Самара-вічы, Міжэрычы, Галынка, Задвор’е, Горна і г.п. Зэльва. Пракладку газаправода да населеных пунктаў, а затым па вуліцах і да дамоў спажыўцоў ажыццяўлялі нашы надзейныя партнёры – вытворчыя падраздзяленні ТАА “Сельбудгаз” са Слоніма. Пусканаладачныя работы, мантаж унутраных газаправодных сетак і газавага абсталявання праводзілі нашы спецыялісты.

Газіфікацыя сельскіх населеных пунктаў працягваецца і зараз, нягле-дзячы на зімовыя ўмовы. У час падрыхтоўкі матэрыялу ў газету ў аграгарадку Бародзічы на вуліцы Савецкай працавала звяно ў складзе газаэлектразваршчыка Іосіфа Вановіча і слесара Сяргея Крэчкі. Яны завяршылі мантаж газавага абсталявання і, каб упэўніцца ў надзейнасці выкананай работы, здзейснілі часовую падачу прыроднага газу ў жылы дом. Усё ў норме. Толькі пасля такога заключэння  гаспадарам даецца дазвол на пастаянную эксплуатацыю “блакітнага паліва”.

– За дзень, – паведаміў Іосіф Вановіч, – мы забяспечваем газам адзін – два дамы.

Адчулі выгоду газіфікацыі і многія каралінцы.

– Да нас газ прыйшоў даўно, – расказвае старшыня спажывецкага кааператыва па газіфікацыі жылых дамоў у аграгарадку Караліно Часлаў Касавец. – А работы па газіфікацыі домаўладанняў пачаліся весціся толькі ў мінулым годзе. Спачатку быў пракладзены вулічны газаправод і зроблены адводы да дамоў гаспадароў, якія стаялі на чарзе на газі-фікацыю. Члены нашага кааператыва за ўсё гэта заплацілі толькі 30 працэнтаў ад агульнага кошту, астатнія 70 складаюць дзяржаўныя субсідыі. Правядзенне мантажу ўнутраных газавых сетак і тэхналагічнага абсталявання – за кошт гаспадара. На выкананне гэтых работ, а таксама на набыццё газавых катлоў, воданагравальных калонак домаўладальнікам прадастаўлялася магчымасць аформіць у банку льготны крэдыт.

– Мой дом, – працягвае Часлаў Часлававіч, – быў поўнасцю газіфікаваны ў лістападзе мінулага года. І я адразу адчуў усе зручнасці. Цяпер досыць паднесці запалку да газавага катла, каб напоўніць пакоі цяплом. На кухні, у ваннай у нас заўсёды гарачая вада.

 

У бягучым годзе працягнецца газі-фікацыя жылых дамоў у вёсцы Самаравічы. Пасля таго, як будзе падрыхтавана праектная дакументацыя, адпаведныя работы распачнуцца ў Дзярэчыне і Крывічах.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.