Гасцей хлебам-соллю сустракалі

1116 З размахам, у вясёлай і святочнай атмасферы прайшоў конкурс сельскагаспадарчых падворкаў, які ў чарговы раз па-цвердзіў, што на Зэльвеншчыне жывуць не толькі працавітыя, але і творчыя, таленавітыя людзі. 1113 Узведзеныя ў парку аграгарадка Елка падворкі выглядалі цікава і непаўторна. Іх з задавальненнем наведвалі госці свята. Стылізаваныя пад старадаўнюю беларускую хату ці сучасную сялянскую сядзібу, кожны быў па-свойму адметны. Гаспадары пастараліся на славу, каб найбольш натуральна перадаць асаблівасці вясковага побыту і жыцця. Своеасаблівым упрыгожаннем па-дворкаў сталі саматканыя дываны, вышываныя руч-нікі і вязаныя сурвэткі. 1110 Многія сельгаспрад-прыемствы аформілі вы-ставы восеньскіх дароў, разнастайных вырабаў з агародніны і садавіны. Уражвалі сваімі памерамі бульба, морква, яблыкі і гарбузы. На кожным падворку разгортваліся цікавыя прадстаўленні. Журы і гледачы не без інтарэсу знаёміліся з фальклорнымі праграмамі, якія артыстычна, часта з гумарам і задорам дэманстравалі вяскоўцы. Асабліва цікавыя “візітныя карткі” паказалі калектывы дабраселецкага, сынкавіцкага, галынкаўскага і бародзіцкага фальваркаў, заваднымі спевамі запрашалі да сябе каралінскія і міжэрыцкія самадзейныя артысты. Некаторыя гаспадары да песень і прыпевак дадалі элементы гульні ці народных танцаў. Так, на князеўскім падворку ў скокі пусціліся нават самыя строгія члены журы. Было шмат жадаючых сфатаграфавацца ў кампаніі з дабраселецкай роставай лялькай-прыгажуняй. Дарэчы, СГФ “Дабраселецкі” і заняў першае месца ў аглядзе падворкаў. Другімі сталі галынкаўскія гаспадары, трэцімі – сынкавіцкія. 1111 …Суправаджала ўсю гэтую ўрачыстасць песня. Куды ж без яе, звонкай! Сеем хлеб – спяваем, убіраем – спяваем і каравай з песняй смакуем. А смакаваць і сапраўды было што. Народныя ўмеліцы сельгаспрадпрыемстваў прывезлі на свята надзвычай прыгожыя і духмяныя караваі розных форм і памераў, якія здзіўлялі кожнага сваім аздабленнем. Жанчыны пастараліся на славу. Атрымалася цудоўнае свята караваяў, на якім лепшым быў прызнаны дабраселецкі. Другое месца прысуджана князеўскім каравайніцам, трэцяе раздзялілі галынкаўскія і сынкавіцкія гаспадыні. 1112 Вянец хлебаробскай справы – важкі сноп. Дарэчы, напярэдадні “Дажынак” арганізатары мера-прыемства аб’явілі конкурс сярод сельгасарганізацый раёна на лепшы сноп. Кожная гаспадарка прадставіла на суд журы свой – арыгінальна і з густам упрыгожаны ў традыцыях продкаў. Самы яркі, творча аздоблены падрыхтавалі дабраселецкія хлебаробы, другое месца занялі галынкаўскія, трэцяе – сынкавіцкія працаўнікі. 1115 Тэрэза КАВАЛЕВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.