Гарачая пара рамонту

1559 Сёння ніводную сельскую гаспадарку немагчыма ўявіць без механізацыі вытворчых працэсаў. Энерганасычаныя трактары, сучасныя камбайны і сеялкі, магутныя абаротныя плугі не толькі аблягчаюць працу вяскоўцаў, але і садзейнічаюць інтэнсіўнаму развіццю земляробства. Праўда, тэхніка такая каштуе нятанна. Таму належнае яе абслугоўванне – адна з галоўных задач інжынерных службаў, майстроў-наладчыкаў і механізатараў. У філіяле “Князева” апошнія агрэгаты пакінулі палеткі ў сярэдзіне лістапада. І цяпер асноўны клопат працаўнікоў гаспадаркі – падрыхтоўка да веснавых палявых работ наступнага года. Перадавы механізатар Уладзімір Валюк, як толькі завяршыў ворыва, адрамантаваў абаротныя плугі. Цяпер яны на пляцоўцы чакаюць сваёй пары. Па-гаспадарску адносіцца да даручанай тэхнікі і яго калега Дзмітрый Рачок. Восенню ён працаваў на буракапагрузачнай машыне фірмы “Kleinе”. Зараз яна пастаўлена на зімовае захоўванне. Кіпіць работа ў майстэрні в.Князева. Раз-пораз мільгаюць блакітныя агеньчыкі. Гэта газаэлектразваршчыкі Анатолій Ламакін і Леанід Фёдараў выконваюць зварачныя работы на сельскагаспадарчых агрэгатах. 1561 У такарным цэху Сяргей Сонец выточваў запасную частку да глебаапрацоўчага агрэгата. Цікава было назіраць, як працуе сапраўдны прафесіянал. Як аказалася, мужчына прыехаў сюды з украінскага горада Луганска. Калі там пачаліся баявыя дзеянні, прыняў рашэнне вярнуцца на радзіму бацькоў. У гаспадарцы яму падабаецца, працуе з задавальненнем. Пасля завяршэння палявых работ інжынернай службай гаспадаркі быў праведзены агляд тэхнікі. На кожную адзінку склалі дэфектовачныя ведамасці з характарыстыкай яе тэхнічнага стану. Распрацавалі графік правядзення рамонтных работ, вызначылі адказных. Рамонтнымі работамі ўмела кіруе малады загадчык майстэрні Дзмітрый Крамнік. Трэба адзначыць, што ў самой майстэрні створаны добрыя ўмовы для працы: устаноўлены цеплагенератар, з воданагравальніка для мыцця тэхнікі падаецца гарачая вада. Унутры памяшканняў, на прылягаючай тэрыторыі падтрымліваецца належны парадак. І так ва ўсіх майстэрнях гаспадаркі. 1560 – Усе рамонтныя работы вядуцца строга па графіку, – расказвае галоўны інжынер Анатолій Каспярэц. – У кожнага механізатара вызначаны пэўны ўчастак работы. Так склалася на практыцы, што кожны сам рамантуе замацаваную за ім тэхніку. Хто, як не гаспадар таго ж трактара ці прычапнога агрэгата, лепш ведае яго праблемныя месцы? Большасць камбінаваных пасяўных агрэгатаў, плугоў, культыватараў і глебаапрацоўчых агрэгатаў адрамантавана, пафарбавана і пастаўлена на лінейку гатоўнасці. Для астатніх ужо закуплены запасныя часткі. Своечасова і якасна паставілі на зімовае захоўванне збожжаўборачныя і кормаўборачныя камбайны, а таксама іншую тэхніку механізатары Генрых Русецкі, Аляксандр Сцепанчук, Раман Грыз, Валерый Буцько, камбайнер Пётр Падабед. Ім дапамагалі майстар-наладчык Віктар Кузьміч і слесар Ігар Доўкша. Старанна працуюць на рамонце тэхнікі слесары Міхаіл Федаровіч і Юрый Палубок, газаэлектразваршчыкі Анатолій Куратнік і Аляксандр Грэцкі, а таксама механізатары Анатолій Чарняк і Валерый Якалцэвіч. Адказна ставяцца да сваіх абавязкаў вядучы інжынер Віктар Смірноў, загадчыкі майстэрняў Ігар Карнач і Уладзімір Кандак. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.