Версия для слабовидящих

З душой і густам сустракалі гасцей на зэльвенскіх падворках

22 августа 2026
Просмотры: 1057

З душой і густам сустракалі гасцей на зэльвенскіх падворках

Вясёлыя напевы, традыцыйныя стравы, майстар-класы, лато і выставы рэчаў – чым толькі сёлета не здзіўлялі гасцей “Ганненскага кірмашу” падворкі сельсаветаў і сельскагаспадарчых арганізацый!

Каб адчуць атмасферу народных традыцый, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне, на тэматычных пляцоўках дэманстраваліся абрады. Першымі акунуцца ў даўніну было прапанавана журы, у склад якого ўвайшлі першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Сыско, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Ірына Мякеня, прадстаўнік райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Аксана Антановіч. 

Так як на Зэльвеншчыне з вялікай пашанай адносяцца да роднай зямлі-карміліцы, працы хлебаробаў, галоўныя хлебаробскія святы выйшлі на першы план. 

Вельмі каларытна адлюстравалі пачатак сезона жніва “Зажынкі” прадстаўнікі Крамяніцкага сельсавета і філіяла “Князева”. 

Галоўныя дзеючыя асобы – гаспадары – прадсталі на першай імправізаванай жніўнай ніве ў маляўнічых народных касцюмах. Пад старадаўнія песні старэйшыя жанчыны-жнейкі зрэзалі першыя каласкі і звязалі першы сноп – знак лёгкага шляху камбайнерам і добрага настрою на жніво.

Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Сыско прывітаў ўсіх прысутных пышным караваем і прыгожым снапом: будзе хлеб, будуць і сілы працаваць. 

У вялікае і шумнае свята заўсёды ператвараліся аграгарадок ці вёска, дзе святкавалі “Дажынкі”.

Фіналам гарачай жніўнай пары былі заслужаныя ўзнагароды хлебаробам. Таму і падворак бародзіцкіх аграрыяў (дзяжпрадпрыемства “Бародзічы” і Зэльвенскі сельсавет) быў багаты на пшаніцу і ячмень, пышныя караваі выпечкі з мукі новага ўраджаю. 

Галасістыя песні і трыдыцыйныя карагоды яскрава дапаўнялі атмасферу святочнасці.

Не прамінулі арганізатары такіх важных падзей у летнім цыкле народных святаў, як Спас.

Яблычны сімвалізуе паварот лета да восені, таму двор прадстаўнікоў з Сынкавічаў (СВК “Сынкавічы” і Сынкавіцкі сельсавет) пераўтварыўся ў багаты яблынявы сад. 

Якіх сартоў садавіны тут толькі не было, а ў дабавак яшчэ і стравы, у якіх асноўны інгрэдыент – вітаміны. На сталовых абрусах красаваліся румяныя пірагі з рознай начынкай, бліны з варэннем, розныя напоі. Ніхто з гэтай імправізаванай хаты не сышоў галодным ці сумным, бо шчодрасць душы гаспадароў не мела межаў.

Рады кожнаму госцю, як роднаму, былі на галынкаўскім падворку (дзяжпрадпрыемства “Галынка” і Галынкаўскі, Дзярэчынскія сельсаветы), дзе разносіўся звонкі перазвон і з асаблівым размахам адзначалася вяселле. 

Галоўнымі асобамі сталі маладыя, сваты ды цыгане, якія гучна і весела перадавалі атмасферу вясельнага абраду. Тут прапаноўвалася не толькі патанцаваць, але і пазнаць традыцыі сустрэчы маладых у хаце бацькоў. 

Шчодрасцю і багаццем быў перапоўнены падворак “Дабрасялецкі” (філіял “Дабрасялецкі” і Дабрасялецкі сельвыканкам), які паказваў абрад “Уваходзіны ў новую хату”: культработнікі паднімалі настрой прыгожымі песнямі, гаспадары запрашалі кожнага пачаставацца ласункамі, шмат было тут і момантаў для прыхожых фотаздымкаў.

Адна з галоўных задач дадзенага мерапрымства – адраджэнне народных абрадаў, захаванне іх аўтэнтычнасці, адлюстраванне мясцовай каларытнасці і культурнай спадчыны, – адзначылі члены журы. – Цікавыя імправізацыі і пастаноўкі служаць чарговым доказам шанавання нашых традыцый, любві да зямлі і павагі да працы аграрыяў.

Трэба аздзначыць, што як заўсёды інтрыгуючай была бяспройгрышная латэрэя. Зараз яе арганізатарамі выступілі гаспадары з “Галынкі” і прыз па-сапраўднаму здзівіць пераможцу.

Пры падвядзенні вынікаў улічвалася адпаведнасць тэматыкі, святочны настрой, мастацкае аздабленне і арыгінальнасць.

Перамога дасталася гаспадарам бародзіцкага падворку, падворак “Дабрасялецкі” заняў 2 месца, на трэцім – князяўцы.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!