Версия для слабовидящих

Сімвал багацця і традыцый: падчас «Ганненскага кірмашу» выбралі самы прыгожы жытнёвы сноп

22 августа 2026
Просмотры: 1730

Сімвал багацця і традыцый: падчас «Ганненскага кірмашу» выбралі самы прыгожы жытнёвы сноп

Галоўным упрыгожваннем святочных сельскагаспадарчых падворкаў сталі абрадавыя снапы, створаныя руплівымі рукамі працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна. Кожны варыянт быў сапраўдным творам мастацтва, які перадаваў узор палёў і палявых кветак, спелых каласоў пшаніцы, жыта ды ячменю.

Прадстаўнікі гаспадарак і сельвыканкамаў не проста прывезлі свае шыкоўныя работы, але і падрыхтавалі тэатралізаваныя прэзентацыі. Яны спявалі жніўныя песні, частавалі гасцей духмяным караваем, праслаўлялі сімвал новага ўраджаю.

Журы ацэньвала пшанічныя вырабы па некалькіх крытэрыях: захаванне народных традыцый; арыгінальнасць афармлення; творчы падыход у рэалізацыі задуманага.

Пасля доўгага абмеркавання пераможцамі былі прызнаны:

I месца – калектыў сельскагаспадарчага прадпрыемства “Галынка” за самую тэматычную (прымеркаваную да Года беларускай жанчыны) кампазіцыю.

II месца – філіял “Князева” за захаванне традыцый.

III месца – філіял “Дабрасялецкі” за творчы і складаны падыход.

Але ў гэтым конкурсе не галоўнае пераможнае месца, больш важнае – гэты вялікі і багаты букет пераплеценных каласкоў аб'ядноўвае пакаленні, нагадвае пра важнасць працы на зямлі і дорыць святочны настрой кожнаму жыхару і госцю раёна.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке! 

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем почему агрогородок Голынка влюбляет в себя с первого взгляда  часть

6 ноября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем, почему агрогородок Голынка влюбляет в себя с первого взгляда (1 часть)Агрогородок Голынка – пример того, что белорусская провинция может быть современной, но при этом сохранять свою аутентичную уникальность. Это мест...
Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...