«Фудасинцы» покорили новые вершины каратэ

У г.п.Узда прайшлі VII рэспубліканскія юнацкія спаборніцтвы “Гармонія шатакана”, арганізатарам якіх выступіла Беларуская федэрацыя каратэ-до. У іх прынялі ўдзел больш за 200 юных спартсменаў ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў з 25 клубаў рэспублікі. Зэльвеншчыну прадстаўлялі 16 выхаванцаў клуба “Фудасін”, у тым ліку і юныя каратысты, якія займаюцца гэтым відам баявых мастацтваў менш за год: Мацвей Канановіч, Лізавета Копач, Аляксандр Лазоўскі, Данііл Лозка,  Уладзіслаў Мацкевіч, Герман Поснікаў, Данііл Сцепанчук, Кірыл Шышлоўскі.Зэльвенцы заваявалі 10 медалёў (4 залатыя, 3 сярэбраныя, 3 бронзавыя).

 

"Фудасинцы" покорили новые вершины каратэ

"Фудасинцы" покорили новые вершины каратэ

 

Узровень падрыхтоўкі спарт-сменаў, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, быў даволі высокі. За званне пераможцаў у раздзелах і катэгорыях выступалі як пачынаючыя спартсмены, так і кара-тысты, за плячамі якіх неаднаразовыя перамогі на міжнародных чэмпіянатах і турнірах. 
–Для кожнага юнага каратыста ўдзел у спаборніцтвах, – гаворыць трэнер Уладзімір Ламека,– даволі адказны экзамен. Выйшаўшы на татамі, ім неабходна пераадолець свой страх і сумненні, як мага лепш прадэман-страваць свае магчымасці.
На спаборніцтвах нашым навічкам прыйшлося няпроста: барацьба за прызавыя месцы вялася сярод 28 удзельнікаў. Сапернікамі нашых пачынаючых каратыстаў былі больш вопытныя спартсмены, якія займаюцца працяглы перыяд, маюць вышэйшую вучнёўскую ступень. Таму кожная перамога давалася вялікімі намаганнямі. Тым не менш, Мацвей Канановіч і Уладзіслаў Мацкевіч сталі бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў, Лізавета Копач, якая да гэтага двойчы прызнавалася чэмпіёнкай рэспубліканскіх спаборніцтваў, заняла чацвёртае месца.
Таленавіты юны спартсмен Кірыл Шышко заняў першае месца ў ката. Насця Мацюк атрымала перамогу ў кумітэ. На жаль, пры выкананні фармальных практыкаванняў дзяўчынка дапусціла нязначную памылку і ў выніку заняла трэцяе месца.
Максім Макей у кумітэ заваяваў чэмпіёнскі тытул: у фінальным паядынку ён перамог моцнага саперніка з бабруйскага клуба “Усходні вецер”. У ката Максім выконваў новыя складаныя камбінацыі фармальных практыкаванняў і заваяваў сярэбраную ўзнагароду.
Даволі цяжкі шлях да чэмпіёнскага тытула (1 месца) у кумітэ прайшоў Раман Моська. Але ў ката ён змог рэалізаваць свае магчымасці не ў поўнай меры, таму стаў пятым.
Уладзіслаў Ганчарэнка з’яўляецца неаднаразовым пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў. Аднак на гэты раз фартуна была не на яго баку: у фінальным паядынку па ката ён саступіў спартсмену з г.Жодзіна і ў выніку стаў сярэбраным прызёрам.
Сярэбраным прызёрам у ката прызнаны Кірыл Малімонаў, чацвёртае месца ў гэтым раздзеле заняў Арцемій Чыжэўскі.
Шлях да майстэрства ў каратэ, як і ва ўсіх відах спорту – гэта шлях пастаяннага самаўдасканалення, якое працягваецца ўсё жыццё. Радуе, што ў клубе “Фудасін” падрастае выдатная змена таленавітых спартсменаў, якія ў хуткім часе заявяць пра сябе на спаборніцтвах розных узроўняў. Усе яны з задавальненнем наведваюць заняткі і працуюць над удасканаленнем свайго спартыўнага майстэрства. Таму і выступаюць на розных спаборніцтвах паспяхова. дапамогу ў арганізацыі паездкі на спаборніцтвы ў г.п. Узда аказалі бацькі спартсменаў Іван Мацюк, Святлана Малімонава, Вольга Лозка, Казімір Юшкевіч, Раман Шышлоўскі і іншыя, за што ім вялікая ўдзячнасць ад трэнера каманды. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.