Формула успеха

Формула успеха

Сапраўдным падарункам дзяўчынкам да навагодніх канікул стала навіна аб перамозе іх праекта “Млын меле – мука будзе” на абласным этапе конкурсу. Яшчэ большым сюр-прызам сталі пуцёўкі ў адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”, дзе і прайшоў фінал конкурсу. 

На суд журы дзяўчынкі, яны ж актывісткі і члены савета гісторыка-краязнаўчага музея, прадставілі праект музея хлебаробскай і млынавай справы, які можна стварыць на базе вадзянога млына
в. Пруд. Акрамя таго, яны даволі цікава расказалі пра гісторыю і сучасны стан млыноў у цэлым на Беларусі і на Зэльвеншчыне ў прыватнасці.

Абарона даследчай работы суправаджалася цікавай мультымедыйнай прэзентацыяй і відэакліпам, а закончылася вясёлай інсцэніроўкай. “Падкупіў” членаў журы і падораны дзяўчатамі пластылінавы макет млына.

Па словах кіраўніка праек- та Наталлі Ступчык, у даследаванне і падрыхтоўку прэзентацыі ўкладзена шмат часу, сіл, энергіі, жадання і крэатыву. Гэта і ёсць іх своеасаблівая формула поспеху.

– Па ўмовах конкурсу прадстаўляць праект дзяўчынкі павінны былі самастойна, – расказвае Наталля Фёдараўна. – Я вельмі хвалявалася, што без дапамогі яны могуць не справіцца. Таму ўсё да дэталей адпрацавалі дома. Школьніцы, можна сказаць, засталіся без канікул, але яны добра адпачылі ў лагеры.

Святлана і Ксенія пацвяр-джаюць словы свайго кіраўні-
ка. Як прызналіся юныя края-
знаўцы, у лагеры ім не прыйшлося сумаваць – шматлікія экскурсіі (у тым ліку ў Нацыянальную бібліятэку і розныя музеі), сустрэчы з цікавымі людзьмі, разнастайныя гурткі і факультатывы па інтарэсах, гульнятэка, наведванне спартыўнай залы, басейна – кожны мог знасці занятак па душы. А яшчэ паўдзельнічаць у конкурсе атрадаў. Дарэчы, і тут таленавітыя вучаніцы праявілі сябе – іх атрад “Сонечны” быў прызнаны лепшым у змене.

З апошнім выпрабаваннем – творчым прадстаўленнем роднага пасёлка ў “Акадэміі музеязнаўства” – васьмікласніцы таксама справіліся на выдатна. Відэафільм і вершаваны аповед пра Зэльву пазнаёмілі гледачоў з адметнасцямі райцэнтра.

– Было вельмі прыемна, калі падчас прэзентацыі прысутныя ў зале дзеці з розных рэгіёнаў Беларусі дзяліліся сваімі ведамі пра Ганненскі кірмаш, – расказвае Ксенія Жабрун. А Святлана Ступчык дадае: “Многія з нашых новых сяброў па лагеры па- абяцалі ў гэтым годзе наведаць фестываль”.

 

Дзяўчынкі ў адзін голас прызналіся, што праца над праектам была вельмі займальнай і карыснай, што яна дапамагла ім адкрыць новыя, нязведаныя старонкі гісторыі нашага чароўнага краю, адметнага сваёй непаўторнасцю і ўнікальнай гістарычнай і культурнай спадчынай.<!—[if supportFields]>tc \»поспеху\»<!—[if supportFields]>

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.