Ферма “Грицковичи” СПК “Бородичи” – одна из лучших в районе

Практычна кожны чалавек у сваім жыцці ставіць перад сабой мэту і стараецца яе дасягнуць. Добра, калі ён усяго дабіваецца сваімі сіламі, мае здольнасці арганізатара, як, напрыклад, Дзмітрый Парцяны. Пасля заканчэння СШ №3 г.п.Зэльва Дзмітрый паступіў у Гродзенскі аграрны ўніверсітэт, дзе атрымаў спецыяльнасць ветэрынарнага ўрача, і ўжо 4 гады ўзначальвае калектыў фермы “Грыцкавічы”, а ў мінулым годзе яму даверылі яшчэ і новы малочнатаварны комплекс “Бародзічы” СВК “Бародзічы”.

 

  Ферма "Грицковичи" СПК "Бородичи" – одна из лучших в районе

 

На ферме “Грыцкавічы” ў Дзмітрыя Парцянога 9 падначаленых. Практычна ўсе работнікі – людзі вопытныя і адказныя. Кожнага з іх Дзмітрый Мікалаевіч характарызуе са станоўчага боку. Разам яны ўжо не першы год дасягаюць высокіх паказчыкаў у працы.
На ферме даглядаецца 276 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 176 – дойнага статка. Па выніках работы за 2011 год ад кожнай каровы надаілі па 5979 кг малака з прыбаўкай 657 кг – гэта лепшы паказчык не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. Валавы надой у параўнанні з 2010 годам павялічыўся на 118 % і склаў 12137 ц малака. Тут амаль стопрацэнтная захаванасць маладняку, не дапушчана зніжэнне пагалоўя жывёлы. Добрасумленна працуюць даяркі Валянціна Хвядук, Станіслава Хіцун, Лілія Салоха, Ванда Масальская і падменная Марына Куршук. Нават у сёлетнія маразы ад кожнай каровы яны атрымлівалі па 16,5 кг малака, што на 2 кг больш, чым летась. Абсталяванне фермы заўсёды ў спраўным стане – у гэтым за-слуга слесара Наталлі Шніп. З адказнасцю адносяцца да справы жывёлаводы Анатолій Катовіч, Ігар Вярстак і Мікалай Галянда.
Якім чынам калектыву ўдаецца мець такія вынікі? Загадчык фермы падкрэслівае, што ў гэтым ніякага сакрэту няма. Непадалёку ад фермы знаходзіцца культурная паша, якая займае амаль 50 га. З ранняй вясны дойны статак пасецца па азімай сурэпіцы, з пачаткам летне-пашавага перыяду каровы знаходзяцца на пашы круглыя суткі. У час “вялікага малака” сярэднясутачныя надоі складалі па 19 кг малака ад каровы. Акрамя гэтага, на ферме ўстаноўлена строгая працоўная дысцыпліна і кантроль. Жывёла своечасова і ў поўным аб’ёме атрымлівае корм, пры забяспечванні высокай якасці малака дойкі праводзяцца без збояў.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.