Это наша память

Это наша память

9 мая ў Зэльве прайшлі святочныя ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Перамогі

Зэльвеншчына разам з усёй краінай адзначыла 68-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гонар свята ў раёне прайшло нямала мерапрыемстваў і ўрачыстасцей, але эпіцэнтрам падзей, безумоўна, стаў пасёлак.

Ужо з самай раніцы на плошчы, у скверы і на цэнтральных вуліцах адчуваўся радасны настрой – гучала музыка, зэльвенцы віншавалі адзін аднаго. У 11 гадзін святочная калона, якую ўзначалілі прадстаўнікі мясцовай улады, накіравалася да помніка воінам і партызанам, загінулым у час вызвалення Зэльвеншчыны. Мерапрыемства пачалося з узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Сёлета гэтая пачэсная місія была прадастаўлена старшыні раённай арганізацыі беларускага аб’яднання ветэранаў Віктару Васіліцкаму, дырэктару Зэльвенскага ПМС Канстанціну Бердніковічу і дыпламанту рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон-2012” вучню СШ №3 Віктару Дарафею. 

Старшыня райвыканкама Ян Пальчыс сардэчна павіншаваў зэльвенцаў з Днём Перамогі, выказаў ветэранам вайны словы ўдзячнасці за адваяваныя шмат гадоў таму мір, свабоду і незалежнасць краіны. 

Это наша память

 Цёплыя словы віншаванняў з нагоды свята адрасавалі ўсім прысутным старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Віктар Васіліцкі, протаіерэй Георгій Субаткоўскі і першы сакратар раённага камітэта ГА ”БРСМ” Іна Шаўцова. У знак удзяч- насці і павагі прадстаўнікі мала-дзёжнага аб’яднання ўручылі ветэранам кветкі, чырвона-зялёныя стужкі і арыгінальна аформленыя паштоўкі.

Это наша память

 Хвілінай маўчання ўшанавалі ўдзель-нікі мітынгу памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым Ян Пальчыс разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам Мірончыкам, членамі райвыканкама, прадстаўнікамі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ветэранамі і моладдзю ўсклалі вянкі і жывыя кветкі да помніка. Протаіерэй Георгій Субаткоўскі адслужыў памінальны малебен па загінулых. 

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся  на летняй эстрадзе і стадыёне “Колас”. Канцэртную праграму адкрыла тэатралізаваная кампазіцыя ў выкананні народнага хору ветэранаў вайны і працы “Успамін”, творчых калектываў устаноў культуры раёна. 

Сімвалічна, што 9 мая адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння павестак юнакам, якія хутка ад-правяцца на службу ва Узброеныя Сілы. Са знамянальнай па-дзеяй будучых абаронцаў Айчыны павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня прызыўной камісіі Валянцін Семяняка, раённы ваенны камісар Генадзій Чыгрын, першы сакратар  РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова.   

Это наша память

 Добрым падарункам для зэльвенцаў у Дзень Перамогі стаў канцэрт сталічных артыстаў Дзмітрыя Качароўскага і Стэлы. Яркім атрымалася паказальнае выступленне байцоў разведвальнага батальёна 11-й брыгады г.Слоніма па рукапашным боі. Юныя аматары спорту з устаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у спаборніцтвах па футболе.   

Завяршыліся святочныя мерапрыемствы канцэртам сама-дзейных артыстаў раёна і дыскатэкай. 

Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.