Есть первая тысяча!

Есть первая тысяча!

У раённым спаборніцтве на ўборцы ўраджаю 2013 года ўпэўнена лідзіруе экіпаж філіяла “Князева” ў складзе старшага камбайнера Уладзіміра Мулярчыка і камбайнера Уладзіслава Жамойціна.

На камбайне “Лексіён-760“ яны першыя ў раёне намалацілі першую тысячу тон збожжа. Павіншаваць лідараў жніва з працоўнай перамогай прыехаў старшыня райвыканкама
Ян Пальчыс і дырэктар філіяла “Князева” Іван Жамойцін (на здымку).
Уручаючы Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама і грашовую прэмію экіпажу ў асобе старшага камбайнера Уладзіміра Мулярчыка, Ян Станіслававіч павіншаваў “тысячнікаў” з важкім намалотам, падзякаваў за сумленную выніковую працу і выказаў упэўненасць, што перадавы экіпаж стане пераможцам не толькі ў раённым спаборніцтве, але і лепшым у вобласці і нават рэспубліцы.
За гады працы на жніве Уладзі-міру Мулярчыку давялося працаваць на камбайнах розных марак. Першым быў СК-5 “Ніва”, затым “Дон-1500”. Апошнія пяць гадоў працаваў на “Джон-Дзіры”. На ім у мінулым го-дзе дабіўся самага высокага нама- лоту сярод камбайнераў Зэльвеншчыны. Аднак тую збожжаўборачную тэхніку нельга параўнаць з новым “Лексіёнам”. Ён больш магутны і да-сканала камп’ютарызаваны. У Гро-дзенскай вобласці толькі чатыры такія машыны. Цяпер, калі камбайн праходзіць гарантыйную  абкатку, яго стараюцца эксплуатаваць згодна з тэхнічнымі патрабаваннямі.
Працуе камбайнер у пары з Ула-дзіславам Жамойціным, студэнтам Беларускага дзяржаўнага тэхнала-гічнага ўніверсітэта.
Жадаем лідарам новых высокіх дасягненняў!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.