Есть коллектив — есть и хороший результат

Есть коллектив - есть и хороший результат

Зімоўка жывёлы – адказны перыяд для  сельгаспрадпрыемстваў. Важная роля ў яе паспяховым правядзенні належыць моцнай кармавой базе і зладжанай рабоце персаналу.

Добрых вынікаў дабіваецца калектыў малочнатаварнай фермы “Клімавічы” СВК “Галынка”. За лістапад валавы надой склаў 133,1 тоны малака. Ад кожнай з 400 кароў тут надоена па 333 кг малака, што на 9 кг больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы павялічыліся на 162 г і складаюць 962 г.

Паказчыкі, у першую чаргу, залежаць ад людзей і ад таго, хто імі кіруе. 17 гадоў загадвае фермай Ірына Слёзнік. Разам з сям’ёй у 1992 годзе яна пераехала на Зэльвен-шчыну з Латвіі. Прыжылася і добра зарэкамендавала сябе на рабоце. Даяркі Алена Змітрукевіч і Аксана Сідорык таксама не мясцовыя. Але і ім гэта не перашкаджае працаваць у поўную сілу, на высокі вынік. Так, Аксана Сідорык за 11 месяцаў надаіла ад кожнай каровы па 4410 кг малака (+200 кг), Алена Змітрукевіч – 3838 кг малака (+210 кг). Станоўча характарызуе работу дружнага калектыву намеснік старшыні сельгаскааператыва па жывёлагадоўлі Ула-дзімір Бадзяк. Сярод лепшых работнікаў фермы ён называе і цялятніцу Ларысу Кузняцову, якая працуе тут ужо дваццаты год. Жанчына даглядае 177 цялят, сярэднясутачныя прывагі якіх у лістападзе бягучага года павялічыліся на 18 г і складаюць 737 г. Паспяхова спраўляюцца са сваімі абавязкамі памочніца загадчыцы фермы Людміла Плаўская і ветурач Надзея Зелянко. Адказна сочыць за работай абсталявання слесар Алег Кузняцоў. 

Атрыманне высокіх надояў і прываг на 60% залежыць ад якаснага корму, багатага пратэінам, мінераламі і вітамінамі. Па словах Уладзіміра Бадзяка, для забеспячэння грамадскага статка кармамі ў сельгаскааператыве праводзяцца мерапрыемствы па паляпшэнні структуры кармавых плошчаў, павышэнні ўра-джайнасці кармавых культур, прадукцыйнасці сенажацяў і пашы, набываецца сучасная корманарыхтоўчая тэхніка. У выніку за сезон на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 42,5 ц кармавых адзінак, што на 4,3 больш, чым у мінулым годзе.

Пастаянна ажыццяўляецца авансаванае кармленне навацельных кароў, штодзённа праводзіцца кантрольны раздой, вызначаецца і фіксуецца надой малака на карову. На кожны надоены кілаграм жывёле выдаецца па 400 г канцэнтратаў плюс авансуецца яшчэ 1 кілаграм. Такое кармленне працягваецца да таго часу, пакуль ад яго ёсць аддача. А яна сапраўды відавочная. Месяц таму надой на карову за дзень на ферме “Клімавічы” складаў 10,6 кг, цяпер – 11,4 кг малака.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.