Уборачная кампанія на Зэльвеншчыне выходзіць на фінішную прамую
Уборачная кампанія на Зэльвеншчыне выходзіць на фінішную прамую
Па стане на 25 жніўня ўбрана 98 працэнтаў плошчаў зерневых і зернебабовых культур. У засекі засыпана амаль 84 тысячы тон зерня новага ўраджаю. Самай высокай ураджайнасці дасягнуў сельгаскааператыў “Сынкавічы” – з кожнага гектара сабрана амаль па 67 цэнтнераў зерня. Найбольшы валавы збор атрымала дзяржпрадпрыемства “Галынка”. Агульная вага галынкаўскага хлебнага караваю склала больш чым 21 тысячу тон. Як расказалі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, паралельна з уборкай на Зэльвеншчыне ідзе актыўная падрыхтоўка да фарміравання новага ўраджаю.

Завяршаецца сяўба азімага рапсу, які займае 4 тысячы 950 гектараў. Яшчэ адзін важны этап сельгассезона – гэта ўборка саломы. Частку гаспадаркі запрасоўваюць у рулоны, частку – здрабняюць.
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX. Подписывайтесь по ссылке!






















