Версия для слабовидящих

Аграрыі Зэльвеншчыны ў ліку першых у вобласці завяршылі першы этап касавіцы

24 июня 2026
Просмотры: 500

Аграрыі Зэльвеншчыны ў ліку першых у вобласці завяршылі першы этап касавіцы

Аграрыі Зэльвеншчыны ў ліку першых у вобласці завяршылі першы этап касавіцы і,  не марудзячы, прыступілі да другога ўкосу траў. Сёлата сельгасарганізацыям раёна неабходна нарыхтаваць 4039 тон сена, 140 тысяч тон сенажу і 185 тысяч тон сіласу – усяго 92939 тон кармавых адзінак. З першага ўкосу згодна задання атрымана 45 працэнтаў сена і 43 працэнты сенажу. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы гаспадаркі маюць у сярэднім па 6,68 цэнтнера кармавых адзінак травяных кармоў. 

У лідарах па корманарыхтоўцы міжэрыцкія і князеўскія аграрыі. Самыя вялікія кармавыя сенажаці у сельгаспрадпрыемства “Галынка”, яны займаюць 4201 гектар. Зараз у дзень галынкаўскія нарыхтоўшчыкі скошваюць па 200 гектараў траў. З мэтай мінімізацыі страт спажыўных рэчываў нарыхтоўку кармоў вядуць з прымяненнем кансервантаў. Для паляпшэння якасці і захаванасці кармоў перавагу аддаюць нарыхтоўцы сенажу ў палімерных матэрыялах. Так, у рулонах ужо знаходзіцца 257 тон энергетычна каштоўнага корму. Акрамя касавіцы, гаспадаркі Зэльвеншчыны актыўна рыхтуюцца да наступнай важнай сельскагаспадарчай кампаніі – уборкі ўраджаю. 

Служба інфармацыі газеты "Праца"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX. Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...