Эх, Калядкi, блiны i аладкi! Як выхаванцы дзіцячага сада в. Ялуцавічы адправіліся калядаваць

Асаблівае месца ў сістэме дашкольнага выхавання займае знаёмства з народнымі святамі і абрадамі. Урачыстасць, атрыбутыка, святочнае нацыянальнае адзенне, фальклорныя песні садзейнічаюць развіццю ў дзяцей патрыятычных пачуццяў.

Каляды – першае народнае свята ў новым годзе – адно з самых любімых у старажытных славян. І самая яркая традыцыя, што дайшла да сучаснасці – калядаванне.

У час музычнай забавы «Прыйшла Каляда!» з нашымі дзеткамі гулялі, разам спявалі і вадзілі карагоды Козачка, Цыганка. Прычым дашкольнікі былі і непасрэднымі ўдзельнікамі свята. Традыцыйна кожны год яны развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў касцюмы жывёл, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Лічыцца, што толькі весялосць, шумлівыя гулянні, выкананне калядных песень з пажаданнямі ўсяго найлепшага, услаўленне сіл святла, гульня на музычных інструментах могуць аберагчы людзей ад нячыстай сілы.

Наша «Каляда» была прасякнута казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі i гульнямі. Яна не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і праз магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа дапамагла адчуць усё хараство любімага народнага свята. Упэўнена, што незабыўныя ўражанні ад калядавання надоўга застануцца ў памяці дзетак.

Выхавальнік дзіцячага сада в. Ялуцавічы
Таццяна ЧАРНЯК

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем  Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены