Его имя носит школа

Его имя носит школа

Невядома, ці ўзгадваў радкі беларускага класіка Аркадзя Куляшова зэльвенскі хлопец Уладзімір Лях, калі выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак. Але неаспрэчны той факт, што сваё жыццё ён гераічна аддаў у 1982 годзе ў далёкім Афганістане.

На Зэльвеншчыне з пашанай адносяцца да сваіх герояў. Згодна з Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 578 ад 30 жніўня 1996 года, Міжэрыцкай сярэдняй школе, дзе калісьці вучыўся наш герой, прысвоена імя Уладзіміра Ляха. Цяпер пры ўваходзе ў навучальную ўстанову можна ўбачыць мемарыяльную дошку з барэльефам былога вучня і надпісам: “У гэтай школе з 1977 г. па 1979 г. вучыўся Уладзімір Лях”.

Памяць пра героя-афганца ўвекавечана не толькі ў бронзе – 29 красавіка 2005 года ў школе пачаў дзейнічаць музей Баявой Славы. Стваральнікам і першым кіраўніком яго быў настаўнік гісторыі і геаграфіі Васілій Ломыш.

Адна з экспазіцый музея – “Трагедыя і доблесць Афгана” – мае раздзел “Яго імя носіць школа”, прысвечаны жыццю Уладзіміра Ляха. На вітражах мы бачым асабовую справу колішняга вучня Рудзевіцкай базавай школы, яго камсамольскі білет, школьныя сшыткі, канспекты з вучобы ў Мінскім энергетычным тэхнікуме, прафсаюзны білет, блакнот, Ордэнскую кніжку “Ордэн Чырвонай зоркі”… Глядзіш і разумееш, чаму лепшыя традыцыі Міжэрыцкай школы заснаваны на прыкладах жыццёвага шляху, вучобы і пачэснай працы яе выпускнікоў.

Его имя носит школа

Пры музеі дзейнічае гурток “Музеязнаўства”. Кожны год яго актывісты напярэдадні дня гібелі героя (19 кастрычніка) праводзяць экскурсіі, разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя кароткаму, але гераічнаму жыццю юнака. Гэты навучальны год не быў выключэннем. У адзін з кастрычніцкіх дзён члены гуртка наведалі магілу Уладзіміра Ляха ў вёсцы Рудзевічы, усклалі жывыя кветкі, а затым сустрэліся з былымі настаўнікамі Рудзевіцкай базавай школы Надзеяй Мікалаеўнай Дзярэчык і Марыяй Паўлаўнай Ясюкевіч. Жанчыны з ахвотай па-дзяліліся ўспамінамі аб былым сваім вучні.

Было што расказаць пра Вало-дзю і яго сябру Аляксандру Дземяшкевічу, які зараз пражывае ў сталіцы. Мужчына прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі, дзякуючы гэтаму актывістам музея ўдалося наладзіць з ім кантакт. Мінчанін з радасцю і ўдзячнасцю адклікнуўся на прапанову міжэрыцкіх вучняў падзяліцца ўспамінамі пра сябра. Вось што ён расказаў: “З Валодзем мы па-знаёміліся ў Ашхабадзе на курсах па падрыхтоўцы камандзіраў сапёрных аддзяленняў. Нечакана нас ад-правілі самалётам у Афганістан. Там, на вайне, чалавек адразу паўстае такім, які ён ёсць, бо падчас баявога задання, як ніколі і нідзе, праяўляюцца і якасці байца, і чалавечыя рысы. У Валодзі заўсёды можна было быць упэўненым. Калі нам даводзілася выконваць разам ваенныя аперацыі, я быў спакойны – яму можна было давяраць, як самому сабе. Такіх лю-дзей мала. У вольны ад ваенных дзеянняў час мы марылі аб светлым будучым, нават уяўлялі, як будзем наведвацца адзін да аднаго ў госці… На жаль, лёс распарадзіўся інакш. Мой сябар трагічна загінуў у Афганістане. Хоць з таго страшнага дня прайшло шмат часу, я памятаю пра яго. І рады, што гэтае імя носіць цэлая школа”.

Акрамя сваіх успамінаў, Аляксандр Дземяшкевіч зрабіў яшчэ адзін карысны ўклад у музейны фонд – па-дзяліўся сваімі фотаздымкамі, на якіх ёсць Уладзімір Лях. Гэтыя фота занялі ганаровае месца ў імянной экспазіцыі і папоўнілі спіс рэчаў, якія захоўваюць памяць пра слаўнага земляка.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.