У Дзярэчыне прайшло свята «Рамяство як лад жыцця»

Кожны чалавек па сваёй натуры мастак – толькі  было б жаданне штосьці тварыць. Дзярэчынцам гэтага не займаць. Свята “Рамяство як лад жыцця” стала яскравым таму пацвярджэннем. У адзін з выхадных дзён у аграгарадку Дзярэчын сабраліся мясцовыя ўмельцы, а таксама майстры з іншых населеных пунктаў раёна, каб прадэманстраваць сваю ручную работу, паглядзець на сама-дзейныя творы мастацтва іншых. На развёрнутай выставе знайшлі месца вырабы ткацтва, вышыўкі, салома- і лозапляцення, ганчарства, разьбы па дрэве. Арганізатары свята, работнікі мясцовай установы культуры, расказалі прысутным аб кожным майстры, у падарунак выканалі прыгожыя народныя песні. Адным з самых старажытных рамёстваў лічыцца ткацтва. Кожная жанчына здаўна павінна была ўмець ткаць. Сёння гэтую справу прадаўжаюць тыя, хто ёю асабліва захапляецца. Сярод такіх – Ала Сідорык, загадчыца аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Яна зацікавілася ткацтвам настолькі, што яно стала яе любімай справай. Акрамя таго, Ала Дамінікаўна вырабляе цудоўныя беларускія паясы, якія з’яўляюцца сапраўдным творам мастацтва і выстаўляюцца ў якасці арыгінальных сувеніраў. Разам з Алай Сідорык працуе шмат творчых лю-дзей, якія ахвотна перадаюць свой талент дзецям, наведвальнікам гурткоў. Традыцыйнае саломапляценне стала галоўным захапленнем Ліліі Амяльянчык. Уменне шыць, вязаць, ствараць дзівосныя вырабы, якія ў любы момант можна выкарыстаць як падарунак, уласціва Алене Жук. Здольны ператварыць кавалак дрэва ў патрэбную рэч Міхаіл Грынцэвіч. Жывапіснае драўлянае пано, выкананае  Валерыем Фіцінскім, упрыгожвае не адзін дом землякоў. Умельцы з задавальненнем згадзіліся даць у час свята майстар-клас, прыняць удзел у якім знайшлося нямала ахвотнікаў. Уразілі сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю прадстаўленыя на выставе вышываныя вырабы. Вясковыя майстрыхі Алена Гарбацэвіч, Зінаіда Шабунька, Валянціна Жабанос, Марыя Дамастой, Вера Жылко і многія іншыя здольныя ўласнымі рукамі тварыць незвычайны цуд. Гледзячы на такіх лю-дзей, можна смела сцвярджаць: жыве мастацтва ў народзе. Валянціна Лапа, загадчыца аддзела па арганізацыі культурна-досугавай дзейнасці аг. Дзярэчын.  
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.