Дзмітрый Сухалет: “У прыярытэце “Белай Русі” – прынцыпы сацыяльнай справядлівасці”

Выконваючы абавязкі старшыні Галынкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Дзмітрый Сухалет:

– З цікавасцю азнаёміўся з праектам праграмы палітычнай партыі “Белая Русь”, што вынесены на ўсенароднае абмеркаванне. Адзін з асноўных раздзелаў праграмы, які зацікавіў мяне як старшыню сельсавета, датычыцца дабрабыту грамадзян. Прыемна ўсведамляць, што новая партыя будзе дабівацца вырашэння такіх важных, у тым ліку і для сельскай мясцовасці, праблем, як забеспячэнне занятасці працоўнага насельніцтва, бяспечных умоў пражывання і дастойнай аплаты працы, права на дастойную старасць. А яшчэ – адстойваць бясплатную адукацыю і медыцынскую дапамогу. Лічу, што менавіта такія прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, на якіх і будзе заснавана дзейнасць партыі, паспрыяюць яе аўтарытэту сярод нашых грамадзян.

Заслугоўвае ўвагі і той факт, што ў праграме гаворыцца пра неабходнасць папулярызацыі сямейных каштоўнасцей, падтрымку традыцыйных для краіны рэлігій. Партыя будзе выступаць за захаванне і развіццё роднай мовы і самабытнай беларускай культуры. Такая пазіцыя будзе вельмі дарэчы, бо выхоўваць патрыётаў сваёй краіны можна толькі на ўласных народных традыцыях, якія заваявалі давер і павагу сярод людзей.

Запісала Тэрэза КАВАЛЕВІЧ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены